Безбар’ерны кінатэатр ствараюць у Гродне: далучыцца да добрай справы можа кожны
Гарадзенскі дзіцячы хоспіс працягвае ствараць месцы з безбар’ерным асяроддзем, што змогуць аб’яднаць дзяцей, бацькоў і медыкаў. Новы кінатэатр – дргугі пасля сэнсарнага пакою праект такога кшталту. Разам з супрацоўнікамі дзіцячага хоспіса на новай пляцоўцы працуюць валанцёры. Дапамагчы можа кожны і не толькі ўласнай працай ці нейкімі рэчамі – ёсць магчымасць ахвяраваць сродкі праз краўдфандынгавыя платформы.