Размялі не толькі мазгі. У Велесе прайшой пікнік гарадзенскай “Мазгабойні”

align=”” width=”725″ height=”483″ > 

 

У першай палове дня каманды разміналіся ў асноўным на спартыўных і гульнявых пляцоўках, а найбольш экстэмальныя мазгабойцы нават сплавіліся па рацэ.  

 

 

Сама прастора Велеса і надвор’е спрыялі таму, каб насалодзіцца магчымасцю проста пабыць на прыродзе пасля гарадкога тлуму.

 

 

Гульню ў фармаце пікніка гарадзенскія мазгабойцы праводзілі ўпершыню. Аднак ахвотных удзельнікаў было не менш, чым звычайна збіраецца ў горадзе. “Мы запрашалі да ўдзелу ў пікніку усіх, незалежна ад полу ці ўзросту, – распавёў Улад Асіпкоў, адзін з арганізатараў гульні. – Мяркуем, што гэта можа быць цікава і карысна гарадзенцам”.

 

 

Гульня на свежым паветры праходзіла актыўна і дынамічна. Шэраг пытанняў і толькі сотня секунд на роздум патрабавалі максімальнай сабранасці.

 

 

Складнікамі поспеху былі веды, логіка, кемлівасць і жыццёвы досвед. Да кожнага пытання трэба было знайсці свой падыход. Часам пытанні былі так мудрагеліста закручаны, што ў іх не ўсе пазнавалі відавочныя рэчы.

 

 

“Адзін з іх мае імя паводле памеру, другі паводле звычкі інфармаваць, імя трэцяга звязана з месцам знаходжання, чацверты ўвогуле не мае імені. А як завуць пятага чальца гэтай групы?”- пытаўся вядучы, і далёка не ўсе разпазналі ў гэтай кампаніі пальцы рукі з іх назвамі.

 

 

Затое Кракадзіла Гену пазналі адразу, хаця ў пытанні яго пазначылі як “істоту з атрада тупарылых”. Думаць пра яго заўжды раіла яшчэ адно пытанне, маючы на ўвазе спонсара, а іншае ўрэшце раскрыла, што вядомая савецкая марка фотаапарата ФЭД расшыфроўвалася як Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі.

 

 

Музычныя перапынкі ў гульні запаўняў гурт Beach Boogie Band. Знаёмыя шлягеры ў іх выкананні разбівалі цішыню лесу і даводзілі ўдзельнікаў пікніка да шаленства. Ізноў жа, давалі магчымасць сагрэцца, бо надвячорак прынёс прахалоду.

 

 

Апошнія музычныя кампазіцыі гучалі ўжо амаль у поўнай цемры. Асвятлялі паляну толькі промні пражэктараў і месяц.

 

 

Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў распалілі вогнішча і танчылі ўжо ў карагодзе – амаль як колішняе паганскае племя.

 

 

Скончылася свята інтэлектуалаў амаль у поўнач. Працяг гульняў будзе праходзіць ужо ў горадзе. Арганізатары абяцаюць і  надалей выкарыстоўваць новыя формы правядзення гульні, але пакуль не разкрываюць усіх сакрэтаў. Маўляў, далучайцеся – і пабачыце.

 


Здымкі аўтаркі