Хто “разрульваў” разборкі аўтамонстраў? Амкадор-352 “Азотспецтранса” з Іванам Здановічам за рулём

 

На працы яго машына звычайна робіць больш будзёную працу – грузіць мінеральныя угнаенні, смецце ці грунт, зімой – дапамагае ва ўборцы снегу. Удзел у баях аўтамонстраў ён браў упершыню. З яго словаў – і відовішча, і работа спадабаліся.

 

 

 

Памяць і дараваць. Жорсткія аўтабаі прайшлі пад Гродна

 

 

Велізарны Амкадор не абмінулі жарты вядоўцаў спаборніцтваў: “Эх, далі б тут развярнуцца Івану Генрыхавічу – гэта былі б сапраўдныя аўтабаі!” Але Іван Здановіч на правакацыі не паддаваўся – віртуозна ўпісваўся ў складаныя ўмовы і эмоцыі  аўтаарэны.

 

 

Мікалай Верамеенка на Генерале Лі перамог у баях аўтамонстраў: “Прыдуркі з Хаззарта”могуць ганарыцца Atmo Rozzk-амі з Гродна

 

 

Напрыканцы імпрэзы адзін з вядоўцаў агучыў сваю новую мару – пабачыць некалі спаборніцтвы паміж цяжкімі машынамі кшталту пагрузчыкаў, трактараў  ці нават камбайнаў. Магчыма, гэта справа будучыні. Пакуль жа самы вялікі аўтамонстр спаборніцтваў, Амкадор-352, аказаўся і самым добрым героям імпрэзы – выконваў на полі бою выключна гуманную місію.

 

 

 


 

Здымкі аўтаркі