У цішыні, але не ў крыўдзе. Як гарадзенка выхоўвае глухога ад нараджэння сабаку
Маленькага спаніеля Каця Шобат атрымала ў падарунак ад сябра. Праз пару дзён стала зразумела – шчанюк нічога не чуе. У поўнай цішыні сабачай глухаты павісла пытанне – як быць далей? Адказ на яго мог даць толькі голас сэрца.