Студэнтам – канцэрт, выкладчыкам – вітаміны: ва “Універсітэце Залатога Веку” пачаўся сёмы навучальны год

У Міжнародны дзень сталых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” распачаў сёмы навучальны год для сталых студэнтаў. На урачыстай сустрэчы яны пазнаёміліся з выкладчыкамі і камандай УЗВ, прынялі віншаванні ад гасцей.

Каця Неўгень: пра “размовы ў зяленым”, творчасць і жыццёвыя дробязі

|

Гарадзенцам Каця вядома як майстрыня-рукадзельніца, прафесійная мастачка, выкладчыца. Гэтым летам яна брала удзел у міжнародным пленэры тэкстыльнай скульптуры, што ладзіўся ў Славакіі. Пра ўражанні і наступствы ад творчага падарожжа яна распавяла “Твайму стылю”.

Стылёвы ТОП-5 птушак з гарадзенскіх назіранняў у парку Жылібера

|

Праграма шаснаццатых Панеўрапейскіх назіранняў за птушкамі пачалася ў Гродне 3 кастрычніка ў парку Жылібера. Сёлета 118 дарослых і больш за 70 дзяцей далучыліся да назіранняў за пярнатымі, што жывуць у горадзе. Па выніках уласнага фотапалявання “Твой стыль” склаў свой ТОП-5 гарадзенскіх птушак.

Хто напісаў Паланэз Агінскага? Адказ не толькі на гэта пытанне далі на занятку “Мова нанова”

Занятак прысвечаны знакамітаму Міхалу Клеафасу Агінскаму адбыўся ў Гродне 5 кастрычніка. Госцем “Мовы нанова” стаў Аляксей Фралоў, музыка з ансамбля старадаўняй беларускай музыкі “Вытокі” і выкладчык Беларускай акадэміі музыкі.

“Бацькі і дзеці”: дзіцячая “Мова нанова” вывучала назвы хатніх і дзікіх жывёлаў

Як называюцца дзеткі папугая ці татка малой чарапашкі, якога роду ў беларускай мове словы “сабака” і “гусь” і многа іншых цікавостак распавяла 5 кастрычніка Вольга Астроўская вучням дзіцячага курса “Мова нанова”.

Дакрануцца да кіно: у Гродна пройдзе квір-кінафестываль “Дотык”

|

Квір-кінафэст новая з’ява ў культурнай прасторы Беларусі. Сёлета ён упершыню праводзіўся ў Мінску, а зараз вандруе па абласных гарадах краіны. Напярэдадні гарадзенскіх паказаў, што адбудуцца 9-11 кастрычніка ў антыкавярні “Живое время”, прапануем чытачам “Твайго стылю” інтэрв’ю з куратаркай фестываля Дар’яй Трайдэн.

Дзе, калі не на пошце: ці ёсць альтэрнатывы чэргам у аддзяленнях сувязі?

|

Хоць развіццё тэхналогій кардынальна паўплывала на сродкі сувязі, на пошту “не зарастае народная сцежка”. Пра чэргі ў аддзяленнях сувязі, асабліва ў перыяд аплаты камунальных паслуг, ведае кожны. У сусветны дзень пошты, 9 кастрычніка, мы высветлілі, як пазбегнуць бессэнсоўнай траты часу ў чэргах. Аказваецца, цяпер нават паштовыя маркі можна раздрукаваць дома!

Фоташпацыр: На Дзевятоўцы добрае надвор’е, а на Брайтан Біч ізноў ідуць дажджы

|

Звычайна ў аб’ектыў фатографаў, што здымаюць горад, патрапляе цэнтр. Здымкі з Гродна пазнаюцца па выявах Каложскай царквы, Фарнага касцёла, фантанаў на Савецкай і каля тэатраў. На “Тваім стылі” таксама шмат здымкаў, дзе фонам падзей з’яўляецца гістарычная, пазнавальная частка горада. Але гэтым разам прапануем фоташпацыр па адным з ускрайкаў, дзе для многіх пачынаецца гарадзенская terra incognita.

Праз “ямы” і войны да сучаснасці: Алесь Госцеў расказвае пра гісторыю гарадзенскай пошты

|

Алесь Госцеў – гарадзенскі краязнаўца і калекцыянер, для гісторыі гарадзенскай пошты з’яўляецца асобаю знакавай. Яго калекцыя пачтовых артэфактаў, звязаных з Гарадзеншчынай, адзначана залатымі медалямі на пяці філатэлістычных выставах. Пра некаторыя цікавосткі з гэтай гісторыі ён распавёў “Твайму стылю” ў Сусветны дзень пошты.

Спартыўны псіхолаг Кацярына Буча: “Вучу трапляць у цэль і дасягаць мэтаў”

Мэтанакіраванасць – адзін з галоўных складнікаў поспеху. Аднак відавочнасць гэтага сцвярджэння не гарантуе поспеху, а цана перамогі часам аказваецца занадта высокай. Напярэдадні 10 кастрычніка, Сусветнага дня псіхічнага здароўя, мы паразмаўлялі са спартыўным трэнерам-псіхолагам Кацярынай Бучай пра тое, як дасягнуць жыццёвых мэтаў без недапушчальных страт.