“Бацькі і дзеці”: дзіцячая “Мова нанова” вывучала назвы хатніх і дзікіх жывёлаў

Праверка дамашняга задання з мінулых заняткаў  – ці не самы жаданы момант для наведвальнікаў заняткаў. 

Гэтым разам ім задавалі вершы пра рознакаляровую восень. Творы ўласнага сачынення і здабытыя на прасторах інтэрнэту, напісаныя на аркушах і аздобленыя малюнкамі, настроілі ўдзельнікаў на творчы лад і парадавалі выканаўцаў падарункамі.

А пасля пайшлі “справы сямейныя” – разам узгадвалі, як па беларуску называюцца розныя жывёлы.

 

Аказваецца, каб дакладна патлумачыць якога роду  чарапаха, трэба казаць “самка” ці “самец”, а “сабака” і “гусь” гэта “ён”. Дзеткі свінак называюцца парасятамі, а коней – жарабятамі.

 

Бацькі, што прывялі дзетак на заняткі, таксама задавалі пытанні, удакладнялі націскі ці абмяркоўвалі дыялектныя варыянты вымаўлення некаторых назваў жывёлаў.

 

Парадавала дзетвару мульцяшная свінка Пэпа, што таксама размаўляла па-беларуску.

 

Потым разам рабілі з паперы зайчыка. А мо – трусянятка. Дарэчы, гэтае слова “трус” было новым для некаторых наведвальнікаў. Раней яны і не ведалі, як называецца “кролік” па-беларуску.

 

 

Здымкі аўтаркі

 

 

Чытай таксама:

 

Дзеткі і мова. Вялікі фотарэпартаж з заняткаў “Мова Нанова” для маленькіх