“Зорку пуцяводную” можна ўбачыць у Гродне: Музей гісторыі рэлігій адкрыў выставу іканапісу

|

Выставу іканапісу “Зорка пуцяводная”, прысвечаную абразам Маці Божай “Адзігітрыя”, адкрылі 23 лютага ў Музеі гісторыі рэлігіі. Выстава прымеркавана да XV Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў “Каложскі Благавест”, а назва звязана з Каложскай царквой і яе цудатворнай іконай. “Адзігітрыя” ў перакладзе з грэцкай – “пуцяводніца”.

Ад сцэнарыя да агучкі: за тры дні гарадзенцы стварылі тры сацыяльныя ролікі супраць гандлю людзьмі

Трэнінг па стварэнню сацыяльных ролікаў праводзіў 19-22 лютага ў Гродне рэжысёр Андрэй Палупанаў з Мінскай майстэрні сацыяльнага кіно. За тры дні ўдзельнікі пазнаёміліся з галоўнымі этапамі кінавытворчасці: ад стварэння сцэнарыя і здымкаў да мантажа і агучкі фільма. За гэты час яны паспрабавалі сябе ў якасці аператараў, акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і саўнд-рэдактараў. Вынікам працы сталі тры сацыяльныя ролікі на тэму супрацьдзеяння гандлю людзьмі. 

Фотафакт: першая сёлетняя тройня выпісана з роддома і паехала дадому

|

Першая гарадзенская тройня 2016 года нарадзілася ў сям’і Вольгі і Андрэя Варабей 6 лютага. Абодва  хлопчыкі і дзяўчынка адчувалі сябе добра і кожны з немаўлят меў пры нараджэнні вагу большую за два кілаграмы. Зараз дзеткі падраслі, набралі вагу да  двух з половай кілаграм і выпісаны дадому.  

Польскія артысты станцавалі ў Гродне гісторыі, што нікому раней не расказвалі

|

Пастаноўку “Гісторыі, якія мы ніколі не расказвалі” паказалі 22 лютага ў абласным драматычным тэатры. Гэты выступ артыстаў Люблінскага тэатра танца – частка праекта, скіраваная на знаёмства гледачоў Беларусі, Украіны, Грузіі і Азербайджана з сучасным польскім танцам.

Мастацтва рук падманвае прыгожа. У Гродне прайшоў Міжнародны фестываль фокуснікаў

|

Поўную залу ахвотных паверыць у казку, магію і прыгожы падман двойчы за дзень збіраў гала-канцэрт трэцяга Міжнароднага фестывалю фокуснікаў “Magic show”, што праходзіў у Гродне 21 лютага. Фокуснікі з Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі здзіўлялі гаражан спрытнасцю рук і смеласцю артыстычных задумаў. Пасля канцэрта адбылося ўзнагароджанне удзельнікаў конкурснай праграмы фестывалю.

 

Забегчы на хуткую каву або пасядзець вечарком. У цэнтры Гродна адкрыўся эспрэса-бар “КофейнЯ”

Ужо амаль тыдзень як на Савецкай вуліцы стала на адну кавярню больш. Новая ўстанова называецца “КофейнЯ” і пазіцыянуе сябе як эспрэса-бар. Мы даведаліся, што гэта азначае і якія цікавыя прапановы для гарадзенцаў і гасцей горада тут можна знайсці.

 

У СЭЗ “Гроднаінвест” з’явіцца Турэцкая зона

|

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ Дзмітрый Ражкоў пад час візіту ў Гродзенскую вобласць дэлегацыі Турэцка-беларускага савета дзелавога супрацоўніцтва, 18 лютага паведаміла  БЕЛТА.

Здымкі з Мюнхена і Парыжа знайшліся на гарышчы ў Лунне: выстава з фотакалекцыі Альфрэда Ромера працуе ў Гродне

|

Фотаальбом мастака Музей гісторыі рэлігіі набыў у 1981 годзе ў жыхара вёскі Лунна, які знайшоў каштоўныя здымкі на гарышчы ўласнай хаты. У фотакалекцыі  755 здымкаў, гравюр, літаграфій і дакументаў. На выставе прадстаўлены 54 з іх. Яны распавядаюць пра  лёс Альфрэда Ромера, яго час і атачэнне.

“Бамбілаў” стала менш, “металістаў” – больш. За што гарадзенцы плацілі штрафы ў 2015 годзе

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці спагнаў у 2015 годзе 358 млрд рублёў, з чаго чацвёртую частку складалі штрафы. Праўда, патрабаванні былі ў 10 разоў большымі – 3,4 трлн. Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня суда Дзяніс Валдаўцаў. Таксама ён распавёў пра найбольш актуальныя адміністрацыйныя парушэнні ў рэгіёне, працэдуры дасудовага вырашэння канфліктаў і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у судзе.

Ідзе вясна – мяняем гуму. Пяць крамаў Гродна, дзе можна знайсці гламурныя (і не толькі) гумовыя боты

Зімова-вясновае раздарожжа з мокрым снегам, дажджом і лужынамі не пакідае шанцаў натуральнаму абутку. Каб захаваць стылёвы выгляд і дарагія зімовыя боты, варта змяніць “скуру” на “гуму”. Расказваем, дзе яе шукаць у Гродне.