У СЭЗ “Гроднаінвест” з’явіцца Турэцкая зона
“Ужо падпісана чатыры пагадненні з турэцкімі дзелавымі коламі. Для стварэння турэцкай прамысловай зоны мы гатовыя прапанаваць ўчасткі агульнай плошчай звыш 300 га з неабходнымі камунікацыямі і развітай транспартнай інфраструктурай, размешчаныя ў Гродне, Лідзе і Смаргоні”, – распавёў Дзмітрый Ражкоў.
Старшыня Турэцка-беларускага савета дзелавога супрацоўніцтва Сефа Гемденіз падкрэсліў, што бізнес-колы Турцыі зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з рэгіёнамі Беларусі, прычым у розных сферах – ад вытворчасці да турызму.
Як адзначалася пад час візіту, за тры апошнія гады назіраецца актывізацыя турэцкага бізнесу ў Гродзенскай вобласці. У Астравецкім раёне турэцкая кампанія ўзводзіць гасцініцу і комплекс прыдарожнага сэрвісу. У Ваўкавыску ўжо ў гэтым годзе пачне працу сумеснае беларуска-турэцкае прадпрыемства па выпуску дэталяў да аўтамабільных радыятараў.