Слон у Гродне: гісторыя ад пачатку да нашых дзён
На сайце гарадзенскага заапарка ёсць апытанка, дзе можна пазначыць жывёлу, якую наведвальнікі найбольш хацелі б тут пабачыць. Першае месца ў рэйтынгу адказаў безальтэрнатыўна займае слон. Паглядзець на яго жадае амаль кожны другі наведвальнік старонкі. І хаця сланы – жывёлы рэдкія, а для ўмоваў Беларусі нават экзатычныя, менавіта для гарадзенцаў наяўнасць у горадзе слана здаўна была справай цалкам натуральнай і звыклай.