“Стылёвы бег” у Гродне: у Каложскім парку можна было пабегаць з Іванам Ціханам

|

Масавая трэніроўка для аматараў аздараўленчага бегу прайшла 4 верасня ў Каложскім парку.

Прэм’еры, фестывалі і касцюмаваныя экскурсіі: якія атракцыі ў новым сезоне рыхтуе Тэатр лялек

|

Для тэатралаў восень гэта свята, параўнальнае з Новым годам. Менавіта тады пачынаецца сезон, да якога рыхтуецца і  трупа, і гледачы. Сёлета ў гарадзенскіх лялечнікаў юбілей – гэты сезон ужо 35-ы. Якіх цікавостак і значных падзей варта чакаюць у ім, “Твайму стылю” расказаў галоўны рэжысёр Алег Жугжда.

У дзень горада дзеці пабудавалі кардонны Гродна

З чаго будуюцца гарады? З цэглы, бетону, шкла і алюмінію? Звычайна, так. І – звычайныя. А для стварэння чароўнага горада дастаткова кардону, фарбаў і дзіцячых мараў. Гэта даказалі маленькія гарадзенцы, што сабраліся 19 верасня на пляцоўцы каля Тэатра лялек, каб пабудаваць разам кардонны Гродна.

Беласток бяжыць, Гродна не адстае: нашы спартсмены скарылі п’едэстал Białystok Biega

|

Пяты прабег на 5 і 10 кіламетраў, што ладзіць фонд Białystok Biega, прайшоў у Беластоку 20 верасня. Гарадзенская каманда руху Run4fun заваявала ў спаборніцтвах найбольшую колькасць узнагародаў і стала лепшай у камандным заліку.

Суперпоўня і яе зацьменне ў гарадзенскім небе

| Без катэгорыі

Ноччу з 27 на 28 верасня у небе над Гродна можна было назіраць даволі рэдкую астранамічную з’яву, ці, дакладней, дзве адначасова – суперпоўню і яе зацьменне. Апошнім разам  пабачыць такое відовішча  можна было ў 1982 годзе, наступны шанец на цікавае назіранне выпадзе толькі праз 18 гадоў.

“Жыццё ў прапанаваных абставінах”. Саша Аўдзевіч расказвае пра падарожжа да Балтыкі на хэндбайку

Лета, мора і мара – цалкам натуральнае спалучэнне рэчаў, жаданы і звыклы шэраг акалічнасцяў для мноства людзей. Аднак некаторым жыццё прапаноўвае асобыя абставіны, калі звычайныя рэчы робяцца зусім няпростымі. Для Сашы Аўдзевіча яны пачаліся з траўмы пад час аварыі на спартыўным матацыкле.

З Беларусі ў Еўразвяз праз МOST: у Гродне прэзентавалі праграму стажыровак для прафесіяналаў

Беларускія адмыслоўцы ў галінах культуры, прамысловасці, адукацыі ці медыцыны зараз могуць паехаць на стажыроўку ў адну з 28 краін Еўрасаюза. Такую магчымасць забяспечыць удзел у праграме мабільнасці, што недаўна пачаў рэалізоўваць Інстытут імя Гётэ ў Мінску суместа з British Council з Польшчы. Прэзентацыя праекта адбылася 28 верасня ў канферэнц-залі адміністрацыі СЭЗ “Гроднаінвест”.

Дзеткі і мова. Вялікі фотарэпартаж з заняткаў “Мова Нанова” для маленькіх

|

У гэтым сезоне да звычайных заняткаў “Мова Нанова”, якія збіраюць дарослых людзей рознага ўзросту, у Гродне пачаліся і зусім асобныя сустрэчы для дзяцей. На адной з іх пабываў карэспандэнт “Твайго стылю”.

“Калі Лукашэнка запросіць у каманду, то будзем думаць”. Пра што пыталіся ў Таццяны Караткевіч у Скідзелі

У межах перадвыбарчай паездкі па рэгіёнах Таццяна Караткевіч запланавала наведаць восем гарадоў Гарадзеншчыны. У Скідзель кандыдатка ў прэзідэнты наведалася 29 верасня. Сустрэча з выбаршчыкамі ля Дома культуры пры цукровым заводзе працягвалася больш за гадзіну, на яе прыйшлі каля 30 чалавек.

“Як прайсці ў бібліятэку?” Ненавуковы эксперымент прысвечаны юбілею

|

Месца бібліятэкі ў сучасным грамадстве, яе значэнне для эканамічнага развіцця краіны і роля ў захаванні культурнай спадчыны – пытанні, якія абмяркоўвалі навукоўцы з Беларусі і замежжа на канферэнцыі, прысвечанай 185-годдзю гарадзенскай бібліятэкі. Мы ж паспрабавалі даведацца ў гарадзенцаў “Як прайсці ў бібліятку?” і паразважаць пра яе месца сёння.