“Усе смакі свету ў кавалачку сыра” паспрабавалі гарадзенцы на Дні горада (ФОТА)

|

Сырны фестываль, што традыцыйна стаў часткай святкавання дня горада, прашоў 17 верасня на Савецкай плошчы ў Гродне. Тут адбылася сляпая народная дэгустацыя сыроў з Гарадзеншчыны, Брэстчыны і Мінска, а таксама продаж сыроў непасрэдна вытворцамі. Апроч смачных пачастункаў было на плошчы і шмат прыхожых цікавостак – роставыя лялькі, клоўны і акрабаты не давалі сумаваць гасцям свята.

Вясёлыя і вясёлкавыя: Фестываль фарбаў размаляваў дзяцей на свяце горада (ФОТА)

|

Пад час свята ў гонар 888-годдзя Гродна, 17 верасня, упершыню ў горадзе праходзіў дзіцячы ColorFest. Пляцоўку каля летняй эстрады ў парку Жылібера ўзапоўнілі дзеці і падлеткі з пакецікамі каляровых фарбаў. Ужо праз пару хвілін музыка, танцы і фарбы змяшаліся разам і дадалі святу горада весялосці і вясёлкавасці.

“Сцеражыцеся “Аднакласнікаў!” Мінскі Тэатр юнага гледача паказаў у Гродне камедыю для дарослых

|

Гастрольныя спектаклі Мінскага ТЮГа прайшлі ў гродзенскім тэатры лялек 15 і 16 верасня. Дарослым Тэатр юнага гледача прапанаваў камедыю “Аднакласнікі” па п’есе Юрыя Куліка. Мы сустрэліся з выканаўцам гароўнай ролі п’есы, лаўрэатам нацыянальнай тэатральнай прэміі за лепшую мужчынскую ролю (2012), артыстам Аляксандрам Палазковым. Для яго Гродна – горад, дзе былі адны з першых здымкаў. А ў будынку, дзе сёння тэатр лялек, ён бачыў калісці яшчэ “Вішнёвы сад” у пастаноўцы драмтэатра. З галоўным рэжысёрам тэатра лялек Алегам Жугждам яны наогул былі аднакурснікамі. Таму герою “Аднакласнікаў” было што сказаць пра наш горад, тэатр і жыццё.

Горад засынае – прачынаецца “мафія”. І рыхтуе гораду свята (ФОТА)

|

Пакуль гараджане бавілі вечар 16 верасня дома, на плошчы Леніна ішоў самы сапраўдны канцэрт. Тут ішла апошняя рэпетыцыя святкавання Дня горада. Незважаючы на цемру, артысты-удзельнікі свята адпрацоўвалі свае выхады. Нават тое, што выканаўцы выступалі на “прагоне” без канцэртных строяў, не пазбаўляла відовішча велічнасці. Напэўна, заўтрашняе свята ўразіць гледачоў не менш.

“Пакідайце, зробім”. Гарадзенскі майстар гадзіннікаў рамантуе тое, за што ніхто не бярэцца

|

“У Зельве адмовілі, у Ваўкавыску не ўзялі, у Слоніме пабаяліся”, – такую геаграфію пошуку майстра, здольнага адрамантаваць гадзіннік 1880 года, распавёў адзін з кліентаў Аляксандра Сахарэвіча, майстра, што працуе ў гасцініцы “Беларусь”. “Пакідайце, зробім”, – прапануе майстар пасля агляду. Маўляў, не такі ўжо ён і стары, даводзілася рамантаваць і старэйшыя. “Быў вось з драўляным механізмам, больш 200 гадоў меў. Месяц з ім правазіўся, але зрабіў”.

Déjà vu падарожжаў: ТОП-7 месцаў Гомеля, дзе гарадзенцы адчуюць сябе як дома

|

Любы горад робіцца блізкім, калі пачнеш раптам заўважаць у ім нешта знаёмае. То прамільгне у натоўпе твар, падобны да “хатняга” сябра, то за паваротам адкрыецца пейзаж, нібыта бачаны дома. За гадзіну шпацыру па Гомелі колькі разоў мільгала думка, што я пазіраю на горад “гарадзенскімі” вачамі. У Гомелі ёсць месцы, што прызнаюцца за свае, дзе гарадзенцы запраста могуць адчуць сябе “як дома”.

Гарадзенскія танцоры далі “Рады” ў Бельгіі

|

Музычны тэатр “Рада” 3 верасня выступіў на фестывалі “Fest in den Hof” (Вечарынка ў двары) ў бельгійскім курортным горадзе Остэндэ на беразе Паўночнага мора. Гарадзенскія танцоры ўпершыню выбраліся на такія далёкія гастролі і былі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на імпрэзе. Дапамогу ў арганізацыі паездкі аказалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і валейбольны клуб “Камунальнік”.

Хто ведае пра кроў больш за Дракулу? Хірург-трансфузіёлаг Уладзімір Пруднікаў з дзіцячай бальніцы

|

Многія думаюць, што пераліванне крыві гэта вельмі проста. Замацавалі на штатыве кропельніцы пакецік з донарскай крывёй і яна спакойна сабе сочыцца праз голку ў вену. Насамрэч, усё значна складаней. Трансфузіялогія, навука аб пераліванні крыві, не менш складаная за транспланталогію, дзе гаворка ідзе пра перасадку органаў. Асабліва важна правільна падабраць кроў пры аперацыях у пацыентаў-немаўлят. Менавіта гэтым займаецца адзіны ў Гродзенскай абластной дзіцячай бальніцы хірург-трансфузіёлаг Уладзімір Пруднікаў.

Падазраванага ў крадзяжы з Сынкавіцкай царквы вызначылі з дапамогай экспертаў-генэтыкаў

|

Высветліць асобу аднаго з падазраваных у крадзяжы дароў з цудадзейнай іконы Маці Боскай “Усецарыца” Сынкавічскай царквы дапамаглі генетычныя даследванні. Пра гэта паведамілі ў Гродзенскім упраўленні лабараторных даследванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару. Падазраваны затрыманы, следства працягваецца.

Шахматы навучаць жыць. А гуляць у шахматы навучаць у “Партале”

|

Па панядзелках у цэнтры развіцця і адпачынку “Партал” праходзяць шахматныя сустрэчы, дзе Аляксандр Сыты, будучы матэматык-праграміст, вучыць ахвотных гуляць у даўнюю гульню і гуляе з тымі, хто гэта рабіць ужо ўмее. Сам “маэстра” атрымаў званне кандыдата ў майстры спорту па шахматах яшчэ да 18 гадоў. Ён лічыць, што гульня не толькі развівае мысленне і логіку, але і дапамагае “разрульваць” самыя разнастайныя сітуацыі. На шахматнай дошцы можна знайсці аналогіі не толькі з вайсковымі бітвамі, але з любымі з’явамі жыцця – ад лагістыкі да кахання.