Каляды скончыліся, а цуды працягваюцца: французкія валанцёры падаравалі дзецям з хоспіса чароўны спектакль
Музей гісторыі рэлігіі 17 студзеня прымаў у сваёй зале калядную казку “Таму што ўсё магчыма на Раство”, якую прывезлі ў Гродна акторы Міжнароднага аб’яднання “Тэатро”. Яны не першы год супрацоўнічаюць з Гродзенскім дзіцячым хоспісам. Гледачоў чакала кранальная гісторыя пра здзяйсненне мараў і казачны сюрпрыз пасля спекталя.