“Не такая сацыялка”. Як інвалід-вазочнік з Ліды здзяйсняе мары – свае і чужыя
Выбрацца з сябрамі на шашлыкі, схадзіць у салон прыгажосці, наведаць спортзал, звадзіць сына ў цырк… Гэта не пералік шэраговых задач на бліжэйшы тыдзень. Для людзей з інваліднасцю простыя справы часта адносяцца да катэгорыі недасяжных мараў. Але Саша Аўдзевіч, інвалід-вазочнік з Ліды, упэўнены – мары спраўджваюцца, калі не апускаць рукі і спрабаваць. Пра гэта ён з сябрамі здымае відэапраект “Не губляйся, паспрабуй!”.