Гарадзенскія байкеры зладзілі мотавяселле

З нагоды ўступлення ў шлюб Жэня і Ніка запрасілі сваіх сяброў-байкераў зладзіць мотапрабег “Формула кахання” па вуліцах Гродна. Калона матацыклістаў праехала 4 ліпеня па гораду ад вуліцы Дамброўскага да Новага замка, дзе мелася  адбыцца рэгістрацыя. 

 

 

“Для нас матацыкл гэта не проста сродак перамяшчэння, ці спосаб падарожнічаць. Матацыкл – гэта лад жыцця”,  кажа Жэня. А Ніка дадае, што менавіта агульнае захапленне байкамі натхніла іх зладзіць на матацыклах нават вяселле.

 

Застаецца толькі пажадаць маладзёнам, якія ўварваліся ў новае сямейнае жыццё “з ветрыкам” добрай дарогі на доўгія гады. І – ні цвіка, ні жэзла.

 

Здымкі Ірыны Новік.

 

Пра гісторыю матацыкла “Нёман” а таксама пра гарадзенскія цікавосткі пад час вяселляў  чытайце на “Тваім Стылі”:

 

11 пратаколаў складзена на вясельны картэж у Гродне 

Маладыя з Гродна на вяселлі замест кветак прымалі дапамогу на сабачы прытулак