Хто напісаў Паланэз Агінскага? Адказ не толькі на гэта пытанне далі на занятку “Мова нанова”
Каб зразумець і адчуць фенамен Міхала Клеафаса Агінскага, госць прапанаваў наведвальнікам трохі паглыбіцца ў гісторыю эпохі і сям’і Агінскіх, а таксама распавёў пра адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі ў ансамблях Cantabile і “Вытокі”, пра знаходкі даўніх нотных запісаў ў Еўрапейскіх архівах і бібліятэках.
“Аказваецца, у Беларусі была музыка! За 150 год да оперы Чуркіна “Жыццё за калгас” была ўжо “Агатка, ці прыезд пана”, напісаная Голандам на прыезд Станіслава Панятоўскага ў Нясвіж да Караля Радзівіла” (маецца на ўвазе “Освобождение труда”, каторая ў савецкіх падручніках падавалася як першая беларуская опера – даведка ТС)”.
Музычным было асяроддзе ў якім рос Міхал Клеафас – яго дзядзька, Міхал Казімір, гетман літоўскі, таксама быў вядомым кампазітарам і выканаўцам. Сучаснікі называлі яго “гетман-кларнэт”. У яго маёнтку ў Слоніме праводзіў дзяцінства і вычыўся музыцы будучы аўтар знакамітага “Развітання з Радзімай”.
Зразумела, што гукі музыкі былі там натуральным атачэннем для яго, як і практыкаванні ў выкананні і складанні музычных твораў – сядзіба “гетмана-кларнэта” была адным з асноўных асяродкаў музычнага і тэатральнага мастацтва ў Рэчы Паспалітай.
Жыцце Міхала Клеафаса ў Залессі, палітычныя крызісы краіны і інтрыгі няпростага часу, калі яму давялося жыць, каханне і сям’я, музычныя нашчадкі кампазітара – далёка не поўны пералік тэмаў для размовы, што ўсплывалі на сустрэчы.
А што тычыцца знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай”, Аляксей Фралоў распавёў, што па апошніх дадзеных даследчыкаў, ён напісаны значна пазней, чым кампазітар ад’язджаў з Залесся, назаўжды развітваючыся з Радзімаю. “Найбольш верагодна, што гэты твор напісаны ўжо ва Фларэнцыі, у апошнія гады жыцця”.
Каб праверыць, як замацаваліся веды, у канцы занятка правялі віктарыну, прысвечаную падзеям жыцця і творчасці Міхала Клеафаса. А яшчэ наведнікі складалі оды ў гонар кампазітара …
…і спявалі разам знакаміты паланэз.
Здымкі і відэа аўтаркі
Чытай таксама:
Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Слонімскі раён
Мемуары Агінскага на французскай і беларускай мовах прадставяць у сядзібе кампазітара