Сто антычных цудаў можна пабачыць у Гродне

|

Цікавасць да так далёкіх часоў, што прадстаўлены экспанатамі выставы, не дзівіць: старажытны Егіпет, Грэцыя, Рым – далёкая калыска чалавецтва, з якой выйшла еўрапейская цывілізацыя. Звыкламу да беларускіх рарытэтаў воку   грэчаскія амфары могуць нагадаюць родныя глечыкі і гладышы,  абярэгі з зубоў драпежніка ў якасці амулета напомняць, што і нашы продкі не цураліся такіх абаронаў.

Аматараў тэатра на выставе не пакінуць раўнадушнамі акторскія маскі з Грэцыі. Пры калысцы тэатральнага мастацтва стаяў бог вінаробства Дыяніс – менавіта яму прысвячалі свае гімны і дыфірамбы першыя акторы, пераадзетыя ў казліныя скуры.

 

Дарэчы, адгалоскі гэтых спеваў даходяць і да нашых дзен. Значэнне слова “трагедыя” у перакладзе з грэчаскай азначае менавіна “песню казлоў”. Пазней скуры змяніліся маскамі, каторыя актор мог мяняць пад час прадстаўлення. бо адзін выканаўца мог дзейнічаць ў некалькіх ролях. А яшчэ – без маскі немагчыма было сыграць жаночыя ролі -акторамі ў старажытнай Грэціі маглі быць толькі мужчыны.

 

 

 Ны выставе можна сустрэцца з філосафам-стоікам Сенэкам,

ці зазірнуць у вочы вочы сляпога паэта Гамэра, каторы бачыў шмат больш за большасць відушчых.

 

Тут можна пабачыць жанчыну-фараона Хатшэпсут

 

і дачку Эхнатона і Неферціці – Мерытатон.

 

 

Працягваючы размову пра жаноцкасць трэба ўспомніць і пра багіню Хатор – апякунку неба, жаноцкасці, весялосці і танцаў. 

 

Сучасным жанчынам можа падавацца дзіўным, што яе называлі нябеснаю каровай, але ў  старажытных егіпцян багіня была ў вялікай пашане – яны верылі, што менавіта Хатор нарадзіла Сонца, а Млечны Шлях утварыўся, калі разлілося яе малако. Выяўлялі гэты ўзор жаноцкаці і  ў выглядзе статуэткі з рагамі каровы.

 

Больш за палову прадстаўленых  на выставе экспанатаў – арыгіналы. Частка астатніх – копіі, але такія даўнія і рэдкія, што самі набылі немалую гістарычную каштоўнасць. Да такіх адносіцца “Добры пастыр” –  выява жывога Хрыста, мармуровая скульптура часоў Рымскай імперыі. Арыгінал “Добрага пастыра” захоўваецца ў Ватыкане, а копія, што зараз экспануецца ў Гродне, адзіная на тэрыторыі СНД.

 

Выстава насамрэч абяцае гледачам шмат загадак і знаходак, і вартая таго, каб наведаць яе нават не раз. Спачатку – каб пазнаёміцца, зацікавіцца і пашукаць інфармацыю пра даўнія таямніцы, а пасля – каб яшчэ раз паглядзець на іх вачыма знаўцы.  Зрабіць гэта гарадзенцы і госці горада маюць шанец да сярэдзіны лістапада.