Гарачае сэрца з вышыні птушынага палёту: дзіцячы хоспіс правёў флэш-моб у цэнтры Гродна
Кіраўнічка хоспіса Вольга Шульга кажа, што дзякуючы акцыі гарадзенцы змогуць больш даведацца пра хоспіс, яго дзейнасць і далучыцца да дапамогі тым, хто яе патрабуе. Флэш-моб у цэнтры горада – гэта пачатак шэрагу падобных акцый, што будуць праходзіць у школах горада.
Меркаваннем арганізатараў, такія сустрэчы дапамогуць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей з інваліднасцю і дадуць шанец далучыцца да валанцёрскага руху і мець магчымасць дапамагчы бліжнім.
Каля палаца культуры тэксцільшчыкаў у прызначаны час прыйшлі ў асноўным студэнты, валанцёры дзіцячага хоспіса.
Яны ўжо некалькі гадоў штотыдзень праводзяць заняткі для дзяцей з інваліднасцю ў касцёле на Дзевятоўцы, наведваюць іх дома, арганізоўваюць дабрачынныя кірмашы да Калядаў, Пасхі, 8 сакавіка, Дня маці і іншых святаў.
Валанцёры расказваюць, што магчымасць быць побач з дзецьмі дапамагае ім самім пераасэнсаваць уласныя адносіны ды жыцця і яго складаных сітуацый.
“Пасля сустрэчы з імі думаю – у мяне ёсць і дзве рукі, і дзве нагі, ёсць здароўе, сілы – хаця б дзеля ўдзячнасці лёсу за гэта варта дапамагаць тым, каму патрэбна падтрымка”, – кажа Дарота Цітова.
“Яны такія добрыя, усмешлівыя. Ніколі не бачыла, каб хто з іх злаваўся ці сварыўся. Яны такія – як праменьчыкі. А вось здаровыя людзі часта бываюць нечым незадаволеныя. Пагляжу на гэтых дзяцей і разумею, што мае праблемы – увогуле не праблемы”, – працягвае Кацярына Ківель.
Забяспечыць магчымасць здымкі з вышыні птушынага палёту дапамог Андрэй Палешчук. Яго ўдзел у акцыі таксама валанцёрскі.
А вось і плён працы “птушкі”, што здымала “гарачае сэрца” ў цэнтры горада.
0 align=”” width=”725″ height=”488″ >
1 align=”” width=”725″ height=”544″ >
2 align=”” width=”725″ height=”544″ >
Здымкі з узроўню зямлі – аўтаркі, з вышыні птушынага палёту – Андрэя Палешчука