У Гродне вызначылі лепшага вадзіцеля тралейбуса

|

 

 

У сёлетні  фінал  конкурса выйшла 16 чалавек з  76, каторыя прайшлі адборачны тур спаборніцтваў. А цалкам, як паведаміў Валерый Макарчык, кіраўнік службы арганізацыі руху, ва ўпраўленні налічваецца  304 вадзіцелі. З іх 24 жанчыны зараз ў дэкрэце па догляду за дзецьмі, а сярод астатніх на лініі працуе яшчэ  каля сотні жанчын.

 

Конкурс праводзіўся ў тры этапы – веданне правіл дарожнага руху, правіл эксплуатацыі тралейбуса і практычнае кіраванне. Уласна дрыфт праводзіўся па-за межамі асноўнай праграмы. Гэты від спаборніцтваў ладзілі ў Гродне ўпершыню, каб павысіць цікавасць да конкурса і даць магчымасць вадзіцелям папрактыкавацца ў кіраванні тралейбусам у экстрэмальных умовах. Па словах Валерыя Макарчыка, рыхтаваць гоншчыкаў тут не збіраюцца, але досвед кіравання тралейбусам у экстрэмальных умовах можа быць карысным, калі на практыцы узнікнуць крытычныя сітуацыі.

 

Галоўная мэта правядзення конкурсу гэта павышэнне прафесійнага майстэрства, а таксама развіцце творчай актыўнасці сярод вадзіцеляў,  зазначыў намеснік дырэктара тралейбуснага ўпраўлення Андрэй Эйсмант.

 

Самі вадзіцелі кажуць, што спаборніцтвы добрая нагода паказаць, што ты рэальна ведаеш і ўмееш, падцвердзіць сваё прафесійнае майстэрства на справе.

 

 

 

У гэтым годзе пераможцам конкурсу, тым, хто набраў найбольшую колькасць балаў, стаў вадзіцель першай катэгорыі Яўген Маёрчык. Ён працуе ў тралейбусным упраўленні ад 2007 года і раней  тройчы перамагаў у такіх конкурсах. Аднак  сёлетняя перамога будзе для яго вельмі памятнай – ад гэтага года вырашана ўручаць пераможцам пераходзячы кубак, на якім будуць выгравіраваны іх імёны. А гэта значыць, што імя Яўгена Маёрчыка будзе адкрываць спіс лепшых на кубку!

 

 

Акрамя пераможцаў конкурсу па катэгорыях і лепшага вадзіцеля  вызначалі таксама пераможцу ў дрыфце, ім стаў Алег Купцэвіч, вадзіцель трэцяй катэгорыі  з пяцігадовым стажам, і лепшага маладога вадзіцеля – гэты тытул атрымаў Руслан Мусліцкі.  

 

Падзякі і падарункі атрымалі таксама актыўныя ўдзельнікі конкурсу, каторыя не ўвайшлі ў лік пераможцаў.