Беларускія мастакі з Беласточчыны прадставілі свой “алфавіт мастацтва”

|

У працах самадзейных і прафесійных аўтараў, чые працы прадстаўлены на выставе пад назвай “Беларускі алфавіт мастацтва”, гледачы могуць пабачыць прыгажосць прыроды Падляшша, адметнасці мясцовай архітэктуры, партрэты і замалёўкі быту польскіх беларусаў. Па словах арганізатараў, як з розных літар складаецца алфавіт, так і розныя па тэхніках выканання і мастацкіх манерах творы складаюць сучаснае мастацтва.

Выстава падрыхтавана ў межах аднайменнага праекта, які рэалізуецца ад 2011 года.  Акрамя выставы, праект прадугледжвае выданне каталогаў, збор інфармацыі пра беларускіх мастакоў Польшчы і выданне “Слоўніка беларукіх мастакоў”. Падчас адкрыцця выставы адбылася таксама прэзентацыя манаграфіі ”Беларускі музей у Гайнаўцы”, падрыхтаванай да трыццацігоддзя музея.   

Арганізатары выставы зазначылі, што з Гродненскім гісторыка-археалагічным музеем іх звязваюць даўнія сяброўскія і партнёрскія связі, а таксама выказалі падзяку пасольству Рэспублікі Беларусь у Польшы за падтрымку і дапамогу у правядзенні выставы.  

 

Пабачыць выставу можна у Сенатарскай зале Новага замка  да 20 ліпеня 2015.