Фотарэпартаж: крыжовы ход у гонар Усіх Беларускіх Святых
Святкаванне дня Сабора Беларускіх Святых ладзіцца ад 1984 года і адбываецца праз два тыдні пасля Святой Троіцы. Сёлетняя імпрэза распачалася з Літургіі ў Каложскай царкве, адкуль, пасля заканчэння службы, і пачаўся крыжовы ход, каторы стаў ужо семнаццатым у Гродне. Вернікі прайшлі праз Каложскі парк, па Вялікай Траецкай, міма сінагогі і драматычнага тэатра, праз стары мост да Владзімірскай царквы. Тут да працэсіі далучыліся прыхажане гэтага храма, і ўсе разам прайшлі па праспекце Янкі Купалы да храма Сабора Усіх Беларускіх Святых на Вішняўцы, дзе таксама адслужылі Літургію.
Па заканчэнню набажэнства прыхажане царквы Сабора Усіх Беларускіх Святых частавалі гасцей кашай з палявой кухні, гарачай гарбатаю і салодкаю выпечкай.
Здымкі Ірыны Новік
Глядзі таксама: Фотарэпартаж: крыжовы ход праз чатыры касцёлы