У гродзенскі заапарк прывезлі сімвал года ў надзеі на папаўненне віду
Малпу ўдалося адшукаць у Маскве, а наогул яе карані сыходзяць у В’етнам. Ветэрынар гродзенскага заапарка Алена Нерад распавядае, што менавіта гэты від знайсці было вельмі цяжка.
“У асноўным самцы лапундзера кастрыраваныя, і знайсці маладога некастрыраванага вельмі цяжка. Але доўгія пошукі далі плён. У нас ёсць дзве самкі, адна старая, а другая яшчэ маладая, менавіта яна і стане жонкай новага гадаванца”.
У суботу і нядзелю ля ўваходу ў заапарк будзе стаяць скрыня, куды наведвальнікі змогуць кідаць свае варыянты імені для новага жыхара. У панядзелак усе прапановы будуць абгорнутыя ў цукеркі: якую выцягне жывёла, такое імя ў яе і будзе.
Будучая жонка пакуль што безымяннага лапундзера. Яе завуць Маня
На сусветным рынку цэннік на такую малпу пачынаецца ад дзвюх тысяч долараў. Від лапундзер адрозніваецца ад іншых характарам. Менавіта такія жывёлы часцей за ўсё прыжываюцца ў хатніх умовах. Жывуць яны каля 20 гадоў.
align=”” width=”725″ height=”544″ >