Хрыся і голуб. Як дзяўчына выратавала птушку ад ката і цяпер лечыць

Пачалася гісторыя Хрысі і голуба ўласна там і тады, калі павінна была скончыцца іншая гісторыя – голуба і ката. Дзяўчына стала сведкам драпежнага нападу жывёлы на птушку. Кот, пабачыўшы яе, уцёк, а Хрыся засталася сам насам з пакалечаным голубам. Не знайшоўшы ў сабе сілы пакінуць безабаронную птушку на вуліцы, прынесла яе дадому.


Досведу ва ўтрыманні ці лекаванні птушак у Хрысі не было, затое былі сябры, што разбіраліся ў ветэрынарыі. Яны і пракансультавалі наконт лекаў і працэдур, патрэбных голубу, што застаўся без хваста і з разадранаю спінаю.


Яшчэ адною крыніцай інфармацыі сталі інтэрнэт-суполкі знаўцаў гарадскіх птушак. Зараз Хрыся шукае там парадаў, чым карміць птушку, каб хутчэй аднавілася пер’е. Кажа, што не хоча прывучаць голуба да нейкай “хатняй” ежы, каб пасля выздараўлення ён змог жыць у горадзе, як і раней.


align=”” width=”725″ height=”483″ >

Раны на спіне птушкі ўжо зажылі. А пер’я пакуль няма  – засталося ў лапах ката.


Голуб, тым не менш, ужо спрабуе сілы. Лятаць без хваста птушка не можа, але скача па хаце даволі шпарка. Каб пасадзіць яго на ноч у скрынку, трэба трохі пабегаць.