Гарадзенцам прапануюць далучыцца да сусветнага Дня вязання на публіцы
У суботу, 11 чэрвеня, гарадзенскі цэнтр “Спадчына” далучаецца да сусветнай акцыі Дзень вязання на публіцы і запрашае да сябе ўсіх жадаючых.
У суботу, 11 чэрвеня, гарадзенскі цэнтр “Спадчына” далучаецца да сусветнай акцыі Дзень вязання на публіцы і запрашае да сябе ўсіх жадаючых.
У міжваенныя гады абавязковай часткай выхавання гродзенскіх школьнікаў былі экскурсіі. “Выцечкі” былі не толькі па гістарычных мясцінах, але і на прадпрыемствы, дзе дзеці даведваліся, скуль бярэцца вада ў кранах, як пякуць хлеб або высаджваюць кветкі і дрэвы. А яшчэ былі прыродазнаўчыя экскурсіі.
Суднаходны праекта “Попутный ветер”, які меў завітаць у Гродна ў маі, усё ж наведае наш горад у ліпені. Рэканструктары эпохі вікінгаў прапануюць усім, хто здолее пройсці адбор, трапіць у каманду, якая адправіцца з 10 ліпеня ў трохтыднёвую экспедыцыю па Нёмане. Мэта – Клайпеда.
У час урачыстага адкрыцця на беразе Нёмана скульптуры ладдзі-насада – павялічанай копіі шахматнай фігуркі, знойдзенай на раскопках на замку – не раз казалі, што ў Гродне не хапае малых архітэктурных форм, і што трэба шукаць ідэі для турыстучнага брэнду Гарадзеншчыны. Аўтар ідэі скульптуры Сяргей Каляда і скульптар Уладзімір Панцялееў для “Твайго стылю” паразважалі пра мастацтва ў гарадской прасторы і меркаваны брэнд горада.
Праз два гады пасля маштабнай рэканструкцыі на чыгуначным вакзале адкрываецца першая кавярня. Цяпер турысты і гарадзенцы могуць перад адпраўленнем цягніка спакойна падсілкавацца ў фаст-фудзе “Біг Джонс”.
16 ліпеня на вядомым хутары “Шаблі” ў Валожынскім раёне пройдзе восьмы фестываль новага этна “Вольнае Паветра”.
У летнія адпачынкі да двух мораў – Балтыйскага і Чорнага – гарадзенцы цяпер могуць накіроўвацца наўпрост з роднага горада. 7 чэрвеня з гарадзенскага аэрапорта вылецелі першыя сёлета рэйсы ў Бургас і Калінінград. Абодва пералёты выконвае кампанія “Белавіа”.
Услед за Польшчай і краінамі Балтыі, занепакоенымі нарастаючымі ў апошнія гады аб’ёмамі “белай кантрабанды” беларускіх цыгарэт, трывогу забілі італьянцы, піша “Ежедневник”, спасылаючыся на італьянскае выданне First online.
У кнізе – 21 апавяданне з прысмакам Гродна. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вярнуцца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Гісторыя ажывае ў думках чалавека, які ходзіць па гродзенскіх вуліцах.
Папаўненне ў кенгуру адбылося яшчэ ў пачатку студзеня: супрацоўнікі заапарка ўбачылі ў самкі варушэнне ў сумцы. Кенгураня нарадзілася вельмі маленькім і на працягу чатырох месяцаў яго практычна не было відаць. Нават зараз, праз паўгода, малы імкнецца не пакідаць матчыну торбу.