Дзе гарадзенцы ўжо 1 ліпеня змогуць зняць новыя грошы?
Некалькі беларускіх банкаў ужо паведамілі сваім кліентам пра тое, дзе 1 ліпеня яны змогуць зняць новыя грошы. Нагадаем, у першыя дні пасля дэнамінацыі банкноты без нулёў плануюць загрузіць у кожны трэці банкамат. Да 1 кастрычніка 2016 года на новыя грошы пяройдуць усе без выключэння банкаматы.