Навальніца паламала дрэвы ў цэнтры Гродна і пагнула крыж на Бернардынскім касцёле. Фота і відэа разбурэнняў + мапа са спадарожніка
Моцная навальніца, што абрынулася на Гродна па абедзе 17 чэрвеня, за некалькі хвілін паламала ледзь не кожнае другое дрэва ў цэнтры горада. Парк Жылібера ператварыўся ў руіны – дрэвы паламаныя, а частка вырвана з зямлі з каранямі. Каля ўніверсітэта імя Янкі Купалы дрэвы пападалі на аўтастаянку, велапаркоўку і аўтобусны прыпынак. “Гэта было сапраўднае тарнада!” – кажуць відавочцы.