Фотафакт: пры будаўніцтве Парку высокіх тэхналогій у Гродне пашкодзілі дрэвы ў даліне Юрыдыкі
На тэрыторыі гарадзенскага філіялу Парка высокіх тэхналогій па сканчэнню будаўнічых прац засталіся не толькі выкладзеныя з пліткі дарожкі, але і па-варварску пашкоджаныя дрэвы. У больш чым дзесятка з іх па-жывому абадрана кара ці абламаны галліны. Актывісты “Зялёнага дазору” складі зварот у камітэт аховы прыроды з просьбай разабрацца ў сітуацыі.