Фотафакт: пры будаўніцтве Парку высокіх тэхналогій у Гродне пашкодзілі дрэвы ў даліне Юрыдыкі
Даліна рэчкі Юрыдыкі ў пачатку вуліцы Горкага змянілася непазнавальна. Калі тут размяшчаўся памежны артрад, тэрыторыя была закрытай і практычна “запаведнай”. Цяпер жа тут зусім новая паркавая зона з цікавым дызайнам: масток праз раку, сонечны гадзіннік, нанова разбітыя газоны да прачышчанае русла рэчкі.
Але ці застанецца зона сапраўды паркавай? Практычна кожнае другое дрэва ў новай даліне атрымала больш ці менш сур’ёзныя пашкоджанні ў выніку будаўнічых прац і добраўпарадкавання – недзе абадрана кара, недзе на камлях відаць сляды ад сякеры.
align=”” width=”725″ height=”483″ >
Цікавыя “рашэнні” знайшлі і для асвятлення тэрыторыі ў начны час. Пражэктары замацаваныя наўпрост да камлёў дрэваў з дапамогай цвікоў, а правады наматаныя на паўабламаныя галіны.
Пашпарт будоўлі раней знаходзіўся ля брамы на ў’ездзе на тэрыторыя, зараз жа стаіць за бытоўкай. Паводле інфармацыі з шыльды, будаўнічыя працы скончыліся 30 красавіка.
Але пытанне – што зараз рабіць з пашкоджанымі дрэвамі – застаецца адкрытым.
Актывісты “Зялёнага дазору” складаюць зварот у камітэт аховы прыроды з просьбаю разабрацца з сітуацыяй, прыняць меры па ратаванні пашкодджаных дрэваў і прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачынне да іх пашкоджання.