Загадкі беларускай гісторыі: Дзярэчын. Ад славы да забыцця

|

124 старонкі займаў спіс нарабаваных расейцамі скарбаў палацу ў Дзярэчыне. Цар Мікалай I асабіста адбіраў для сябе сапегаўскія рэчы. А ў Сапегаў была самая вялікая калекцыя жывапісу ва Усходняй Еўропе. Дзе ў Расеі захоўваюцца карціны з Дзярэчына? За што расейцы канфіскавалі ў Сапегаў Дзярэчын?

У гістарычным архіве ў Гродне стане лягчэй працаваць: з’явіўся даведнік па фондах

|

У канцы мая Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне выдаў адмысловы даведнік па фондах сваіх сховішчаў. На яго стварэнне гарадзенскія архівісты выдаткавалі больш за пяць гадоў. Даведнік на 400-х старонках размяшчае інфармацыю аб усіх дакументах, якія захоўвае архіў. А гэта амаль 500 тысяч адзінак, якія адлюстроўваюць гісторыю Гарадзеншчыны з XVI да пачатку XX стагоддзя.

Апошнія моманты фестывалю: як PAWA i J:Морс запальвалі ў Гродне

|

Хэдлайнерамі сёлетняга заключнага канцэрту на Фестывалі нацыянальных культур былі гурты PAWA i J:Морс. Яны выступілі на Савецкай плошчы ў канцы другога дня свята.

Ад карапета да панталонаў прабабці Паруліса: як прайшоў выпускны “Мова нанова” ў Гродне

За той час, што навучэнцы курсаў “Мова нанова” разам вывучалі граматыку ды лексіку, яны паспелі пазнаёміцца і пасябраваць. Таму да канца навучальнага года падыйшлі цеснай кампаніяй блізкіх людзей. Без лішняга пафасу выпускных “баляў” яны зладзілі танцавальную вечарыну на падворку Музея гарадскога побыту Януша Паруліса.

Польскія эксперты: аварыя на “Гродна Азот” не нясе пагрозы, шкодных рэчываў у паветры не зафіксавана

|

Ваяводскі цэнтр крызіснага кіравання ў Беластоку супакойвае жыхароў Падляшша, якіх усхвалявала аварыя на “Гродна Азот”. Паводле замераў Ваяводскай інспекцыі аховы асяроддзя, на памежжы не павялічылася ўтрыманне шкодных рэчываў у паветры – усё ніжэй дапусцімай нормы на 20%. Такі камунікат прэс-сакратара Падляшскага ваяводы цытуе wp.pl.

Танцы, танцы, танцы: як забаўляліся на Фестывалі нацыянальных культур у парку Жылібера

|

Вечар чэрлідынгу, хіп-хопу, ірландскіх, індыйскіх і іншых традыцыйных танцаў адбыўся 4 чэрвеня ў парку Жылібера. Таксама можна было паглядзець stand up ад беларускіх і замежных выступоўцаў.

Па факце здарэння на “Гродна Азот” распачата крымінальная справа

|

Упраўленне Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці распачало крымінальную справу па арт. 428 (Службовая халатнасць) КК, паведамілі ў прэс-службе СК.

Мечыслаў Гой: “Дзякуй гарадзенцам, што прынялі годна гасцей фестывалю”

|

Фестываль нацыянальных культур у 11 раз прайшоў у Гродне 4-5 чэрвеня. Паводле папярэдніх ацэнак, яго наведалі больш за 120 тысяч чалавек. Да свята далучыліся не толькі жыхары Гродна: у горадзе можна было заўважыць мноства машын з нумарамі іншых рэгіёнаў Беларусі і суседніх дзяржаў.

“Сучаснае мастацтва спрабуе выбіць чалавека з зоны кaмфорту”. 10 тэзісаў з лекцыі Тані Арцімовіч

Адкрытая лекцыя арт-крытыка Тані Арцімовіч “Руйнуючы межы: канец чыстага мастацтва” прайшла 2 чэрвеня ў ДОМе 46. Наведвальнікі пачулі пра развіццё сучаснага мастацтва і пазнаёміліся з шэрагам знакавых праектаў беларускіх і замежных творцаў. Прапануем 10 тэзісаў з лекцыі для тых, хто не змог яе наведаць.

Новы выпуск гарадзенскіх “Тэатральных навін”

|

Пра ўсё, што адбывалася ў гарадзенскім Драмтэатры вясной, і пра тое, што трэба будзе ўбачыць у бліжэйшы час – у новым выпуску “Тэатральных навін”.