У Гродне адкрываецца новая начная ўстанова з “шоў-праграмай з удзелам дзяўчат”

Ужо 1 ліпеня ў Гродне стане на адзін дыска-клуб больш. На вуліцы Студэнцкай, 2, на цокальным паверсе кафэ “Н2О”, дзе калісьці спрабавалі адрадзіць “Flint”, з’явіцца новая начная ўстанова “Prime”.

Выйшла абноўленая кніга “На гродзенскім бруку” пра гісторыю прамысловасці Гродна. Прэзентацыя 30 чэрвеня

|

“На гродзенскім бруку” гэта перавыданне аднайменнай кнігі Андрэя Вашкевіча, надрукаванай у 2012 годзе. Праз чатыры гады кніга стала большай у 2,5 разы, бо далучыўся яшчэ адзін аўтар Віктар Саяпін. Таксама стары матэрыял істотна выпраўлены.

Кампазіцыя са старога ясеня гатовая, але забіраць яе ніхто не спяшаецца

|

Доўгая гісторыя старога ясеня ў Гродне працягваецца. Яшчэ да Фестывалю нацыянальных культур у парку Жылібера павінны былі ўсталяваць адмысловую кампазіцыю, зробленую з частак спілаванага дрэва. Заказ ад гарадзенскага ЖКГ выконваў вядомы разбяр Мікалай Скляр. Але пасля выканання работы пра майстра чамусьці забыліся.

#OLDCITYDRIFT дал угла. В Гродно прошел второй этап Чемпионата Беларуси по дрифту

Два дні ў Гродне раўлі маторы магутных аўто: спачатку на Савецкай, дзе з удзельнікамі чэмпіянату мог пагутарыць кожны, а потым на паркоўцы OldCity, дзе пілоты люта палілі гуму.

Фотарэпартаж: Ля Новага замку прайшоў фестываль Grodno Jazz 2016

|

У першы дзень фестывалю, 25 чэрвеня, на адкрытай пляцоўцы ля гарадзенскага Новага замку выступілі Біг-бэнд Гродзенскай філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова ды ізраільска-нямецка-літоўскі праект Ganelin Trio Priority.

Зорны Гродна: фатограф Сяргей Марозаў зняў шэраг астрафатаграфій з гарадзенскімі славутасцямі

|

Лета – час цёплых зорных начэй. Гарадзенскі фатограф Сяргей Марозаў збірае гэтыя моманты і захоўвае іх у сваіх “зорных” фота. Ніжэй – 20 фота з выявывамі знакавых для Гродна месцаў.

Чырвоны Крыж ратуе гараджан ад спёкі – раздае бясплатна ваду

|

У цэнтры Гродна ў спякотныя выходныя дні валанцёры Чырвонага Крыжа прапанавалі гарадзенцам бясплатна выпіць кубачак ці два халоднай вады.

Мядзведзі астуджаюцца ў басейне, а такін у балоце. Як гарадзенскія жывёлы пераносяць спякоту

У Гродне ў выходныя не толькі людзі вымушаныя ратавацца ад знясільваючай спёкі, але і жыхары заапарка, якія часта маюць густую-густую поўсць. “Твой стыль” даведаўся, як у гарадзенскiм звярынцы жывёлы пераносяць спякоту.

Надвор’е мяняецца: у Гродна ідзе прахалода

|

Ужо з панядзелка вецер зменіць свой напрамак, таму ў Гродне на гэтым тыдні чакаецца ўмерана цёплае надвор’е.

Кавалевіч пасля нічыі са “Слуцкам”: “Кавалёнак у 38 гадоў рухаецца лепш за моладзь”

|

Матч паміж “Нёманам” і “Слуцкам”, які праходзіў у Гродне 26 чэрвеня, скончыўся з нулямі на табло. Каманды не найгралі на перамогу і былі вымушаныя падзяліць ачкі. На вынік гульні паўплывала як стомленасць гульцоў, так і невыносная спякота.