У Гродне адкрываецца новая начная ўстанова з “шоў-праграмай з удзелам дзяўчат”
Новы клуб будзе прапаноўваць не толькі музыку ў стылi house, але і “шоў-праграму з удзелам дзяўчат”. Гэтак дыпламатычна яе назвалі заснавальнікі клуба.
“У Гродне засталося мала начных устаноў, дзе можна добра адпачыць. Многія зачыніліся, а тыя, якія працягваюць працаваць, ужо надакучылі. Людзі проста перастаюць іх наведваць з-за аднастайнасці. Мы спадзяемся, што наша месца стане крокам да вялікіх змен у клубнай індустрыі Гродна”, – сказаў адзін з заснавальнікаў установы Вадзім.
Працаваць клуб “Prime” будзе з 22.00 да 5.00, акрамя панядзелка і аўторка. Прыблізны кошт квітка ў начную ўстанову будзе вагацца ад 50 да 100 тысяч рублёў (на новыя грошы гэта 5-10р).
Адкрыццё клуба запланавана на 1 ліпеня.
align=”” width=”725″ height=”544″ >