Гарадзенец, які зрабіў вялікае графіці ў Панямуні, раней упрыгожыў краму “Пінскдрэў”

|

Вялікае графіці на вуліцы Панямуньскай па замове “Гроднарайаграсэрвіс” зрабіў мастак, вядомы пад нікам “Хайзэнберг”. Ён распавёў “Твайм стылю”, як яго завуць насамрэч, дзе яшчэ можна пабачыць яго працы і як, на яго думку, можна перавыхаваць тых, хто псуе сцены прымітыўнымі надпісамі.

Лядовы палац разыграе аўтамабіль сярод аматараў хакея

|

Гарадзенскі Лядовы палац ужо пачаў рэалізацыю сезонных абанементаў на гульні з удзелам “Нёмана” ў сезоне 2016/17 гадоў. Каб стымуляваць рэалізацыю абанементаў i прыцягнуць аматараў хакея, кіраўніцтва Лядовага разыграе сярод уладальнікаў абанементаў і квіткоў на ўсе матчы сезону аўтамабіль “Лада-Веста” коштам 161 млн рублёў.

Вайскоўцы, каменданцкая гадзіна і блокпасты: у Бераставіцы вучацца антыпартызанскай вайне

|

Вуліцы патрулююць вайскоўцы, увечары забаронена шпацыраваць без дакументаў, а на ўездзе ў райцэнтр стаяць блокпасты, на якіх пільна даглядаюць кожнае аўто. Гэта — не панарама “гарачай кропкі”, гэта — Беларусь у мірны час. У мястэчку Вялікая Бераставіца ў панядзелак пачаліся вучэнні па адпрацоўцы тактыкі антыпартызанскай вайны.

Беларускія мастакі створаць арт-аб’екты з будматэрыялаў

|

Сёлета адбудзецца другі мастацкі пленэр “Арт-салат-2016”, падчас якога ў вёсцы Салацце мастакі і дызайнеры цягам тыдня будуць ствараць дызайнерскія кампазіцыі з драўляных катушак і будаўнічых палетаў. Арт-пленэр будзе ладзіцца з 1 па 9 ліпеня.

З інваліднага вазку на круты хэндбайк: адзін дзень нязломнага Сашы Аўдзевіча з Ліды

|

Праз любоў да экстрыму стаў інвалідам, але не страціў любоў да жыцця.


З-за дэнамінацыі іпэшнікаў папрасілі сплаціць адзіны падатак да 1 ліпеня

|

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі папрасіла індывідуальных прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку – загадзя паклапаціцца аб своечасовай выплаце адзінага падатку за ліпень 2016 года ў сувязі c дэнамінацыяй.

Калекцыянеры: Цяперашнія купюры з нулямі будуць даражэць на аўкцыёнах кожны год

|

Часам, каб стаць знакамітым, трэба памерці. Такое цынічнае правіла дастасавальна і да фінансаў. Нярэдка валюта, якая выйшла з ужытку, пачынае цаніцца больш, чым “пры жыцці”. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, колькі на аўкцыёнах цяпер каштуюць дэнамінаваныя грошы, і даведаўся, ці будзе цаніцца беларускі рубель пасля страты чатырох нулёў.

На Гарадзеншчыне хочуць знайсці нафту

|

“Беларуснафта” плануе пошук залежаў нафты і газу ў Гродзенскай вобласці.

У 1/16 фіналу Кубка Беларусі сустрэнуцца два “Нёманы” – з Гродна і са Стоўбцаў

|

У Доме футбола 13 чэрвеня адбылося лёсаванне 1/16 фіналу Кубка Беларусі 2016/2017 гг. Паводле жэрабя гарадзенскі “Нёман” пачне выступленне ў розыгрышы гульнёй супраць “Нёмана-Агра” са Стоўбцаў.

Фотафакт: У цэнтры Гродна праходзяць вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны

|

З 13 па 16 чэрвеня ў Гродзенскай вобласцi праходзяць камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны. Яны пройдуць у два этапы. Асноўны змест: выкарыстанне падначаленых сіл і сродкаў тэрытарыяльнай абароны і кіраванне імі пры выкананні вучэбна-баявых задач.