Беларускія мастакі створаць арт-аб’екты з будматэрыялаў

|

– На пленэр мы запрасілі 15 мастакоў і дызайнераў з Салацця, Гродна, Мінска, Мядзеля, – распавядае “Гродзенскаму зялёнаму парталу” арганізатар пленэру, гарадзенскі каваль Юрась Мацко. – Калі ў тым годзе драўляныя катушкі збольшага распісваліся фарбамі, то сёлета мы прапануем удзельнікам стварыць архітэктурныя і дызайнерскія кампазіцыі з катушак і драўляных будаўнічых палетаў. Як, напрыклад, у тым годзе дызайнеры з Менску Дзмітры Сурскі, Дзяніс Трапашка і Дзмітры Беляховіч зрабілі Пізанскую вежу і гармату-аловак.

align=”” alt=”арт-салат, арт” width=”725″ height=”544″ >

Творы будуць прэзентаваныя на закрыцці пленэру 9 ліпеня.

 

Пасля “Арт-салата” ў мінулым годзе усе творы былі расстаўленыя ў ваколіцах Салацця – адну з намаляваных катушак, напрыклад, можна ўбачыць каля рэстарана ў Парэччы. Гэтым разам кампазіцыі таксама “ўпішуць” у мясцовыя краявіды.

 

Гарадзенскі лэнд-арт: творы з пленэра аздобяць вясковыя пейзажы

 

Арганізатарамі арт-пленэру выступілі гарадзенскі мастак Юрась Мацко, бізнесовец Юры Рэмша, мастак Сяргей Кірко і арт-галерэя “Крыга”.