«Они все время одни в кроватках». Как работает единственная в Беларуси больничная няня для малышей-сирот

Двухгадовы Ягорка ўжо ідзе на папраўку, але саплівіць і дыханне пакуль крышку жорсткае. Трохмесячная Аліна яшчэ тэмпературыць. У Пеці і Максіма, якім па годзе, трымаецца кашаль. Усе гэтыя дзеці – сіроты з дома дзіцяці. Калі такія малыя хварэюць, мамы не бяруць бальнічны, каб разам з імі легчы ў шпіталь – мам у іх няма. У аддзяленнях бальніц яны застаюцца прадстаўленымі самі сабе. Але Ягорку, Аліне, Пецю і Максіму пашанцавала крыху больш, чым усім астатнім кінутым малянятам у нашай краіне. Тут, у пульманалагічным аддзяленні дзіцячай абласной клінічнай бальніцы ў Гродне, з імі працуе Жанна Заблодская – адзіная ў Беларусі няня, якая даглядае малых, непатрэбных сваім бацькам. І на аплату яе працы грошай цяпер практычна няма.

Заявiць пра тайскі бокс і дапамагчы хворым дзецям. У Гродне ўпершыню прайшла выстава ўдарных карцін

|

Напярэдадні летняй Алімпіяды шматразовы чэмпіён спаборніцтваў па кікбоксінгу і тайскім боксе Рынат Булатаў і дабрачынны цэнтр “ПОРА” правялі першую ў Беларусі выставу карцін, намаляваных толькі з дапамогай удараў. Акцыя адбылася 29 чэрвеня ў дворыку гарадзенскай галерэі “Крыга”.

Фестываль aDNaK! абвесціў хэдлайнера адукацыйнай праграмы!

|

Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стаў Давар Руне (Davor Runje), сузаснавальнік харвацкага digital-агенцтва DRAP, якое за час свайго існавання з 2008 году атрымала найбольшую колькасць фестывальных узнагародаў у сваёй краіне.

Дэнамінацыя ідзе: у банкаматах у цэнтры Гродна ўжо няма грошай

Гарадзенцы перад дэнамінацыяй спяшаюцца зняць грошы, але сёння з самай раніцы яны сутыкнуліся з праблемай – у многіх банкаматах ужо не засталося грошай. 

Як зрабіць ZASADу. Аляксандр Шышко расказвае пра свой гарадзенскі квэст-рум – альтэрнатыву барам і клубам

|

Малады і актыўны бізнэсоўца з Горадні Аляксандр Шышко расказаў агенту 34mag пра стварэнне і развіццё праекту квэст-руму ZASADA, цяжкасці бізнэсу і матывацыю рабіць культурнае жыццё роднага гораду больш якасным і разнастайным.

Гарадзенец Сяргей Чэрнік перайшоў у французскі “Нансі”

|

Паміж ФК БАТЭ і “Нансі” 28 чэрвеня быў падпісаны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім брамнік Сяргей Чэрнік стаў паўнапраўным футбалістам клуба элітнага французскага дывізіёна.

На “Абутніку” прарос першы газон, але работы яшчэ шмат

|

Яшчэ тры гады таму горад перадаў футбольнаму клубу “Нёман” былы стадыён “Абутнік”, які знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Спартыўны аб’ект доўгія гады быў у запушчаным стане, але цяпер ён пачынае адраджацца.

Бясплатны трэнінг “Асновы бізнесу для жанчын” пройдзе ў Гродне

|

Гарадзенкі маюць шанец узяць удзел бясплатным трохдзённым трэнінгу “Асновы бізнесу для жанчын”. Гэта навучальная праграма рэалізуецца Брэсцкім мясцовым фондам рэгіянальнага развіцця ў партнёрстве з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых Студыя карысных кампетэнцый” з Гродна.  Трэнінгі будуць праводзіць лепшыя эксперты з нашага рэгіёна.  Падтрымкупраграме аказвае Кансультатыўная праграма IFC “Паляпшэнне Інвестыцыйнага Клімату ў Беларусі”.

“Кастрычнік” першым з гарадзенскіх кінатэатраў апрабуе сістэму 3D-гуку Dolby Atmos

|

Ужо ў жніўні “Кастрычнік” парадуе жыхароў Гродна унікальнай навінкай. Гарадзенскі кінатэатр стане трэцiм у Беларусі, які будзе працаваць са шматканальным гукам Dolby Atmos.

Што рускім рабіць на выходных у Гродне? Раіць lenta.ru

|

Lenta.ru напісала пра “беларускую Еўропу” – уражанні расійскага карэспандэнта Цімура Юсупава ад побыту ў Гродне. Яму спадабалася і ён раіць іншым жыхарам Расіі наведаць наш горад. Ад памылак у тэксце аўтар, традыцыйна, не ўратаваўся. Перадаем тэкст у арыгінале.