“Кастрычнік” першым з гарадзенскіх кінатэатраў апрабуе сістэму 3D-гуку Dolby Atmos

|

Цяпер карціна таго, што адбываецца на экране стане яшчэ больш  рэалістычнай. Калі стандартны 2D-гук стварае ўражанне ад руху аб’ектаў толькі вакол чалавека ў адной плоскасці, то новая для Гродна сістэма  Dolby Atmos больш дакладна пазіцыянуе крыніцу гуку па сферычнай плоскасці. Пры новай сiстэме гук можа з’яўляцца з любой кропкі кіназалы, ствараючы максімальны эфект прысутнасці.

Dolby Atmos  дазваляе гледачам адчуць не толькі кірунак, але і вертыкальную пазіцыю крыніцы гука.  Дзякуючы 64 дынамікам, устаноўленым па ўсёй залі, стане магчымым пачуць шум дажджу, якi  даносіцца са столі, а ад  цягніка, што набліжаецца на экране, у залі будзе дрыжаць падлога.

“У новага фармаце гуку больш добрых якасцяў, ды і многія фільмы пачалі пісаць гук у Dolby Atmos. У нас з’явілася магчымасць набыць патрэбную апаратуру. Мы лічым, што Гродна зусiм не горш сталіцы, так што будзем развіваць узровень сваіх кінатэатраў. Варта адзначыць, што ў 2015 годзе палова фільмаў, намінаваных на Оскары ў катэгорыях “Лепшы гук” і “Лепшы гукавы мантаж”, знятыя былі менавіта ў фармаце Dolby Atmos”. – распавяла прадстаўніца “Гроднааблкінавідэапраката” Анастасія

Паглядзець першае кіно ў Гродна з рэвалюцыйным гукам гараджане змогуць ужо ў жніўні на прэм’еры карціны “Атрад самагубцаў”.