На “Абутніку” прарос першы газон, але работы яшчэ шмат
Паўразбураным стадыёнам пачалі займацца паўгады таму. Праз месяц пасля травеньскага суботніка на месцы футбольнага поля з’явіўся і першы газон, якога там не было доўгія гады.
“Работа ідзе поўным ходам. Нармальна эксплуатаваць поле можна будзе недзе праз 2,5 гады. Яшчэ падсяваць і падсяваць. Калі пачакаем, то вынік будзе добры і газон будзе не горш, чым на стадыёне “Нёман”, бо працуюць усе тыя ж людзі і тая ж тэхніка. Месца для стадыёна вельмі добрае – няма дарог і цэнтр горада. Займацца тут будзе адно задавальненне” – распавёў намеснік дырэктара СДЮШАР “Нёмана” па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Аляксандр Гулiда.
На стадыёне прынята рашэнне стварыць добры травяны газон, дзе гарадзенскія футбольныя каманды будуць мець магчымасць не толькі трэніравацца, але і праводзіць гульні. Таксама плануецца прывесці ў парадак распранальні і трыбуны.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Стадыён “Абутнікі” быў пабудаваны абутковай фарбыкай “Нёман” ў 1984 годзе для калектыву і цэлага мікрараёна. Першапачаткова спартыўны аб’ект актыўна выкарыстоўваўся спартыўнымі школамі горада, але праз гады за стадыёнам перасталі сачыць, там з’явіўся пясок, а пасля і апілкі.