Бясплатны трэнінг “Асновы бізнесу для жанчын” пройдзе ў Гродне

|

Што Вы атрымаеце ад гэтага трэнінгу?


✓ Сустрэчы з паспяховымі жанчынамі, якія вядуць свой бізнэс, і прадстаўнікамі бізнесу, што кансультуюць міжнародныя арганізацыі;

✓ Магчымасць задаць свае пытанні з нагоды таго, як пачаць свой бізнэс, намацаць сваю нішу на сучасным рынку, як зарэгістраваць прадпрыемства, дзе знайсці інвестыцыі пад стварэнне ўласнай справы, як пісьменна скласці працоўны бізнэс-план;

✓ Патрэбныя менавіта Вам веды і навыкі, бо праграма трэнінгу будзе дапоўненая з улікам Вашых пажаданняў і зацікаўленасці;

✓ Сустрэчы з аднадумцамі, якія таксама як і Вы хочуць быць паспяховымі ў сваім бізнесе!

 

Як будзе пабудавана навучанне?


У рамках трэнінгу будуць ахоплены такія тэмы як развіццё стартапов (новых бізнэсаў), продажы і праца з адмоўнымі адказамі, эфектыўныя камунікацыі, кіраванне часам, правядзенне перамоў.

Таксама прадугледжаны выступленні-кансультацыі экспертаў па наступных напрамках:

• аналіз канкурэнтнага асяроддзя і даследаванне рынкаў збыту, фінансавае планаванне,

• бухгалтарскі ўлік і падаткі, складанне бізнес-плана (формы і прыклады),

• юрыдычныя аспекты стварэння свайго бізнесу, дакументаабарот у арганізацыі, патрабаванні аховы працы,

• кіраванне персаналам, маркетынгавая актыўнасць.

 

Хто можа прыняць удзел у праграме?


Гэты бясплатны трэнінг для Вас, калі Вы:

✓ жывяце ў Брэсце ці Брэсцкай вобласці, у Гродне ці Гродзенскай вобласці;

✓ збіраецеся адкрыць сваю справу ці зусім нядаўна адкрылі свой бізнэс;

✓ гатовыя прыняць удзел ва ўсіх трох днях трэнінгу.

 

Калі гэта будзе адбывацца?


Трохдзённыя трэнінгі пройдуць:

 

21-23 ліпеня – Гродна

24-26 жніўня – Брэст


Іншагароднім удзельніцам забяспечваецца праезд і пражыванне (колькасць аплатных месцаў іншагародніх удзельніц абмежавана). Для удзельніц трэнінгаў прадугледжаны абед і кава-паўзы.

 

Як прыняць удзел?


Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 15 ліпеня (уключна) запоўніць электронную заяўку або звязацца з арганізатарамі (кантакты ніжэй). Агульная колькасць удзельніц для кожнага рэгіёну абмежавана. У той жа самы час арганізатары пададуць доступ да інфармацыйных рэсурсаў ўсім, хто зарэгіструецца для ўдзелу.

 

Кантактная інфармацыя:

E-mail: brest.grodno.training@gmail.com

Тэлефон у г. Брэсце +375 162 50 04 21

Маб. тэл. +375 33 902 00 04, +375 29 535 91 91

Facebook: https://www.facebook.com/brest.frr/, Skype: brest.frr


 

Арганізатары:


Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, мэта якой – аб’яднанне сродкаў і магчымасцяў зацікаўленых фізічных і юрыдычных асоб, у мэтах матэрыяльнай, фінансавай, кансультацыйнай і арганізацыйна-тэхнічнай падтрымкі ўстойлівага развіцця Брэсцкай вобласці. На базе фонду з 2012 года функцыянуе адукацыйны цэнтр NEW POINT ў г. Брэсце, які прапануе шырокі спектр курсаў, трэнінгаў і семінараў па актуальных тэматыках.

 

Партнёр па навучальнай праграме ў г. Гродна – ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый. Цэнтр з’яўляецца некамерцыйным установай, мэта якога – садзеянне развіццю асобы, атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства. Арганізуе адукацыйныя праекты, прапануе курсы і трэнінгі па самаразвіцця для дарослых.