На “Азоце” аварыя? Не, але гарадзенцы на ўсялякі выпадак панікуюць
Пра невялікі выкід на прадпрыемстве “Гродна Азот”, які нібыта зафіксавалі датчыкі раніцай 16 чэрвеня, гарадзенцы пачалі пісаць у сацыяльных сетках пасля 9.00. Бацькі, даведаўшыся пра жоўтае воблака на адным з цэхаў, званілі ў дзіцячыя садкі і прасілі закрываць вокны ды не выпускаць дзяцей на вуліцу. Тым часам супрацоўнікі посцілі сэлфі і супакойвалі людзей, што такое здараецца заўсёды, калі спыняецца цэх азотнай кіслаты.