“Кардонны горад” пабудуюць на АРТ-Пікніку ў Велесе

|

 

“Гэтым разам горад можна будзе не толькі размалёўваць,  але і даследаваць – прабрацца ўсярэдзіну канструкцый і прайсці праз скрозь лабірынты і тунэлі” – расказвае Рыма Ушкевіч, кіраўнічка Дзіцячай экастудыі. Яе меркаваннем, для ўзвядзення дзіцячых гарадоў кардон пасуе як найлепш: “Гэта дзіўны і практычны матэрыял! З яго можна зрабіць амаль усё, што прыходзіць на розум. Што вельмі важна, матэрыял экалагічны па сутнасці – гэта перапрацаваная папера, якая, у сваю чаргу, можа быць паўторна перапрацаваная. Нам вельмі падабаецца кардонная творчасць!”

 

У дзень горада дзеці пабудавалі кардонны Гродна

 

Забяспечыць дзіцячую творчасць пяціслойным кардонам узялася фірма ЛайтПакСервис, што прадукуе кардонную ўпакоўку. “Кампанія адгукнулася на просьбу і проста падарыла нам матэрыял, якога хопіць для нашых смелых ідэй”- распавяла Рыма Ушкевіч.

 

 

 

Адрозненнем новага горада  ад леташняга стане “глыбіня пагружэння” ў часе.  Мінулым годам дзеці размалёўвалі даўнія, але знаёмыя  гарадзенскія будынкі. Сёлета наведвальнікаў чакае  больш старажытны перыяд.  А замест забаўляльнага прадстаўлення гасцей чакае невялікі квэст, дзе  кожны ўдзельнік зможа адчуць сябе сапраўным героям.

 

 

Апроч дзіцячай забавы ў “кардоннага горада” ёсць і цалкам дарослыя сур’ёзныя мэты, распавядае кіраўнічка Дзіцячай экастудыі: “Найперш, гэта прасоўванне эка-прыязнасці сярод гродзенскіх сем’яў, а таксама  правядзенне сацыяльнай акцыі па збору сродкаў для лячэння і рэабілітацыі хворых дзяцей”. Гэта, меркаваннем Рымы, цалкам супадае з ідэямі АРТ-Пікніка –  пляцоўкі, дзе для кожнага створаны роўныя магчымасці, каб весела і карысна бавіць час і адначасова – дамапагчы дзецям, што сутыкнуліся з анказахворваннямі.

 

 

Завітаць ў “Кардонны горад” можна 19 чэрвеня  ад 12.30. Заезд на пікнік-базу “Велес”, дзе будзе праводзіцца АРТ-Пікнік, пачынаецца ад 10.30.

“Велес” знаходзіцца недалёка ад вёскі  Бакуны. Праехаць на пікнік-базу можна ад аўтавакзала аўтобусам ці маршруткай 

 

 

Альбо цягніком Гродна-Брузгі. 

 

 

 

На аўтамабілі трэба выязджаць з горада па трасе ў накірунку Брузгоў, ехаць праз Каробчыцы, пасля Доміка Рыбака – збочыць леваруч на гравійку.