На Августовском канале пройдет шестой любительский веломарафон “Суседзi”

|

Веламарафон “Суседзi”, які ў гэтым годзе праходзіць у шосты раз, стварае такі рэзананс у жыцці веласіпедыстаў па ўсёй Беларусі, што можна смела казаць пра тое, што мерапрыемства з’яўляецца найбуйнейшай спартовай падзеяй Гродзенскай вобласці.

 

Абмежаванняў для ўдзельнікаў няма ні па ўзросце ні па прафесіяналізму. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, шлем і жаданне выдатна правесці час. Акрамя асабістага заліку чакаецца і камандны.

 

Кожны ўдзельнік зможа выбраць для сябе дыстанцыю да спадобы з трох прапанаваных ( ~ 7 км , ~ 39 км , ~ 65 км ) і сустрэць супернікаў па сілах у трыццаці сямі заліковых катэгорыях.

 

Дзіцячы велазаезд з гэтага года занесены ў афіцыйную праграму спаборніцтваў. Што азначае наяўнасць прызавых месцаў і прызоў для самых хуткіх дзетак да 6 гадоў. Для ўдзелу ў Дзіцячым велазаезде бацькам неабходна ўзяць з сабой ровары або бегавелы для дзяцей, і абавязкова шлемы (!).

 

Арганізатары запрашаюць удзельнікаў прыехаць разам з сябрамі, сям’ёй або калегамі. Удзельнікаў з некалькіх краін (Беларусь, Польшча, Літва, Расія і інш.) чакаюць лясныя сцежкі, палявыя дарогі, стромкія ўздымы і спускі.

 

Дабрацца да Аўгустоўскага канала будзе магчыма арганізаваным аўтобусам з аўтавакзалу Гродна.

 

Больш падрабязная інфармацыя і формы рэгістрацыі ўдзельнікаў – на старонцы марафону.

 

Для дапамогі ў арганізацым і правядзенні веламарафону “ВелаГродна” праводзіць набор валанцёраў. У якасці валанцёра можна зарэгістравацца на сайце арганізатараў.

 

Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца: ГАВ “ВелаГродна” і Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.

 

Звярніце ўвагу! Патрабаванні да ўдзельнікаў:

 

Да самастойнага ўдзелу ў марафоне дапускаюцца асобы дасягнулі 18 гадоў.

 

Удзельнікі ад 14 да 18 гадоў дапускаюцца да ўдзелу ў марафоне пры наяўнасці распіскі, падпісанай бацькам або апекуном, якія прымаюць на сябе адказнасць за непаўналетняга. Удзельнікі малодшыя за 14 гадоў дапускаюцца да ўдзелу ў марафоне ў суправаджэнні паўналетніх асоб і пры наяўнасці распіскі, падпісанай бацькам або апекуном, якія прымаюць на сябе адказнасць за непаўналетняга.