Як гарадзенцам перажыць спёку і насалоджвацца летам? Карысныя парады з гіфкамі

|

Фотарэпартаж: Як гарадзенцы выжываюць у спёку

 

Што піць?

 

1. Больш вады. Летам мы больш пацеем. Каб захаваць водны баланс, трэба піць боль швады. Менавіта вады, бо салодкія і газаваныя напоі вельмі каларыйныя і не праганяюць магу. Калі вы не ўзялі з дому бутэлечку вады, шукайце на вуліцах Гродна валанцёраў Чырвонага Крыжа. Яны раздаюць ваду бясплатна, каб уратаваць гарадзенцаў ад абязводжвання.

 

 

2. Абмежаваць ужыванне алкаголю. Алкаголь на сваё расшчапленне патрабуе вельмі шмат вады. Летам гэта пагражае абязводжваннем. Лепш замяніць алкаголь на натуральны квас, свежавыціснутыя сокі і кампот без цукру.

 

 

3. Піць гарачую гарбату. Чаму? На языку і ў роце ёсць нервы з рэцэптарамі, якія атрымліваюць інфармацыю звонку. Адзін з іх адказвае за гарачае. Калі вы робіце глыток чаго-небудзь гарачага, мозг пачынае разумець, што ў роце горача, і запускае механізм ахаладжэння. То бок? мы пачынаем пацець. Дарэчы, так жа дзейнічае перац чылі.

 

 

 

Што есці?

 

1. Больш садавіны і гародніны. Найбольш вадкасці утрымліваюць агуркі, памідоры, шпінат, дыня, папая, трускаўкі, грэйпфрукт і апельсіны.

 

 

2. Халодныя супы: халаднік, таратар, гаспача.

 

3. Менш мяса, бо яно цяжка перапрацоўваецца. Замяніце яго на рыбу ці морапрадукты.

 

 

 

Як спаць у спякоту?

 

1. Не давайце спальні нагрэцца. Днем павесьце туды шчыльныя шторы ці жалюзі, якія прапускаюць мінімум святла.


2. Адкрыць вокны і ўключыць вентылятар. Вентылятар стварае цыркуляцыю паветраных мас: гарачае, нагрэтае за дзень паветра будзе выходзіць праз адкрытае акно, а на змену яму прыйдзе халаднаватае, вулічнае.

 

3. Зацямніце спальню. Летам цямнее позна. Каб заснуць, чалавек павінен знаходзіцца ў цемры. Яркае святло затарможвае ў мозгу выпрацоўку так званага гармона сну мелатаніну, а значыць, з’яўляецца падсвядомым сігналам таго, што спаць яшчэ не час. Цемру трэба стварыць штучна.

 

 

 

Які душ лепш прыняць?

 

1. Цёплы ці гарачы. Пасля гарачай вады тэмпература навакольнага асяроддзя будзе здавацца не такой высокай. А халодная вада, трапляючы на гарачае цела, можа выклікаць спазм крывяносных сасудаў. Таксама можна прыняць кантрасны душ – так вы лягчэй зможаце пераносіць спёку.

 

2. Карыстайцеся гелем для душа з ментолам ці экстрактам мяты. Гэта яшчэ больш астудзіць скуру.

 

 

Нельга

 

1. Купацца ў гарадскіх фантанах мы не раім. У іх вадзе можна падчапіць інфекцыю ці атрымаць траўму, наступіўшы на насосы ці трубаправоды.

 

2.  Есці марозіва. З-за рэзкага астуджэння верхніх дыхальных шляхоў адбываецца актывізацыя бактэрый і вірусаў. Так можна захварэць на ВРЗ. Так жа дзейнічаюць астуджаныя напоі.

 

3. Заварачвацца ў вільготную прасціну падчас сну. Яна хутка астыне, і нават пры легкім ветры вы можаце прастудзіцца.

 

 

 

Кароткія парады

 

1. Насіць галаўны ўбор. Гэта ўратуе ад сонечнага ўдару.

 

2. Не насіце вопратку цёмных колераў. Яны прыцягваюць цяпло.

 

3. Рэгулярна вымярайце артэрыяльны ціск, каб у час прыняць лекі.

 

4. Абмежаваць выкарыстанне касметыкі, каб скура дыхала.

 

5. Насіце з сабой вільготныя сурвэткі, каб працерці рукі ці твар.

 

6. Дома трымайце пульверызатар з вадой, каб зрабіць паветра больш вільготным.

 

Мядзведзі астуджаюцца ў басейне, а такін у балоце. Як гарадзенскія жывёлы пераносяць спякоту