Экспедыцыя літоўскага тэлебачання па Нёмане: “Пасля нас літоўцы павінны рынуць у Беларусь”

|

У нацыянальную экспедыцыю ўваходзілі гісторыкі, біёлагі, натуралісты, пісьменнікі і маладыя спецыялісты з розных сфер жыцця.


“Летась мы пачалі праект на нацыянальным тэлебачынні Літвы LRT. Тады мы зрабілі 12 дакументальных фільмаў пра гісторыю, прыроду і этнакультуру Літвы. Сёлета мы робім яшчэ 16 серый, якія з верасня будуць у эфіры. Мэта праекта – паказаць гісторыю, прыроду і культуру Літвы на тэрыторыi Беларусі. Як ніяк, вялікая частка вашай краіны – гэта частка і нашай гісторыі”, – расказаў прадзюсар праекта Эдмундас Якілайціс.


Каманда 10 дзён падарожнічала па Беларусі, большую іх частку праводзячы на лодках на Нёмане. Задача – праплысці ад самага пачатку ракі да Балтыйскага мора. Можна сказаць – прайсці адзін з галоўных гандлёвых і культурных маршрутаў Вялікага Княства Літоўскага.


 

Усяго ў экспедыцыі ўдзельнічала 37 чалавек. У каманды былі дзве вялікія ладдзі, два катэры і дзве бляшаныя лодкі. Таксама ў экспедыцыі было некалькі суправаджальных машын.

 

align=”” width=”725″ height=”474″ >


“Мы рабілі шмат прыпынкаў на беларускай прыродзе. Мы наведалі многія замкі, кантактавалі са звычайнымі людзьмі. Нам важна распавесці пра сапраўднае жыццё. Мы былі прыемна здзіўлены, што за час падарожжа па Беларусі ў нас не ўзнікла ніякіх цяжкасцяў”.


 

Экспедыцыю ў Беларусі ніхто не суправаджаў, каманда тэлеканала самастойна рыхтавалася і распрацоўвала разам са спецыялістамі маршруты. У некаторых момантах каманда плыла на лодках па Нёмане да 17 гадзін за суткі – гэта каля 150 кіламетраў.


“Паездкай усе задаволеныя. Мне і самому вельмі спадабалася, асабліва як у Беларусі працуюць рэстаўратары. Канешне, пра Нясвіжскі замак можна доўга казаць, як там усё зроблена, але ўсе іншыя гістарычныя месцы ўразілі нас сваёй якасцю. Мне падабаецца, што ў Беларусі надаюць шмат часу і сродкаў захаванню гісторыі. Калі будуць працягваць у тым жа духу, то людзі з Еўропы сапраўды будуць ехаць сюды. Літоўцы дакладна пачнуць. Я б сказаў, што пасля выпуску нашай праграмы не проста павялічыцца паток турыстаў з Літвы, а літаральна літоўцы рынуць сюды, бо наша перадача ў мінулым тэлевізійным сезоне была самай папулярнай на літоўскім тэлебачанні”.