У Гродне закрываецца “Гіпа”. Яго заменіць чарговы “Еўраопт”?
“Гіпа” ў гандлёвым цэнтры OldCity – cамы буйны гарадзенскі гіпермаркет – спыняе сваю дзейнасць. Пра гэта стала вядома 13 мая, калі работнікам крамы паведамілі пра закрыццё.
“Гіпа” ў гандлёвым цэнтры OldCity – cамы буйны гарадзенскі гіпермаркет – спыняе сваю дзейнасць. Пра гэта стала вядома 13 мая, калі работнікам крамы паведамілі пра закрыццё.
Каб аформіць TAX FREE – вяртанне падатку VAT для замежнікаў – з 1 чэрвеня 2016 года ў польскіх крамах трэба будзе набываць тавары на агульную мінімальную суму 300 злотых. Раней хапала 200 злотых. Змены ўвяло распараджэнне Міністра фінансаў Польшчы ад 1 красавіка 2016 года.
Больш за 200 дзяцей прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі, якая прайшла 13 мая ў цэнтры Гродна. Маленькія гарадзенцы з мноствам цацак і паперкамі з хэштэгам #ПомогиМарииКара роўна ў 13.00 сталі на вуліцы Савецкай, каб прыцягнуць увагу гараджан да патрэб хворай дзяўчынкі.
Калі памірае хатні любімец, да эмацыйнай сітуацыі страты дадаецца не менш эмацыйная праблема – што рабіць з яго целам. Мы даведаліся, як вырашаюць гэта пытанне гарадзенцы і што прапануюць у ветэрынарнай станцыі, “Спецаўтагаспадарцы”, заалагічнай краме і ў жыллёва-эксплуатацыйнай службе.
У кінатэатры “Чырвоная зорка” 25 мая ўпершыню ў Беларусі пройдзе паказ фільма з цiфлакаментарыямi. Гэта каментарыі, якія паведамляюць людзям са слабым зрокам, што адбываецца на экране.
Да чэрвеня 2016 года ў Гродне мае з’явіцца новы спартыўны аб’ект, які не патрабуе вялікіх выдаткаў. Пляцоўку для пляжнага футбола збудуюць на тэрыторыі дзіцяча-юнацкай школы футбольнага “Нёмана”, якая знаходзіцца ў Каложскім парку.
Новая задумка гарадскіх уладаў – стварыць у даліне Ласасянкі паркавую зону – належыць да тых нешматлікіх ініцыятыў, якія варта падтрымаць цалкам. Больш за 15 гектараў зямлі ў адным з самых маляўнічых куточкаў горада, занятых нелегальнымі сельскагаспадарчымі надзеламі ў 2-3 соткі – гэта не нармальна. У той час, калі жыхары вялікага мікрараёна павінны ездзіць адпачываць на возера Юбілейнае, Аўгустоўскі канал ці яшчэ далей, некаторыя маюць тут прыватныя “фазэнды” з непасрэдным выхадам да вады.
На наступных занятках, 16 мая, госцем будзе Марыя Міцкевіч – унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра.
У 7 туры ў Гродна завітаў нязменны чэмпіён апошніх гадоў барысаўскі БАТЭ. Гульня супраць лідара ў гарадзенцаў атрымалася добрай, але ачкоў “Нёману” набраць не ўдалося.
Крымінальная справа, якая была ўзбуджаная раней у дачыненні да ўладальніка мэблевай кампаніі “ЗОВ” Алега Зухавіцкага, можа быць перададзена ў суд праз месяц, паведаміў сёння журналістам старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык, перадае БЕЛТА.