Аўтарскія лялькі і сонечныя калектары. Як крэатыўны дзіцячы садок стаў энергаэфектыўным
Гарадзенскі дзіцячы садок №45 сёлета адзначае 45-годдзе і ў падыхтоўцы да ўгодкаў больш нагадвае будаўнічую пляцоўку – замест дзяцей тут зараз можна сустрэць толькі рабочых-будаўнікоў. Аднак гэта – таксама вынік педагагічнай дзейнасці. Рамонт, які ператварыў звычайны садок у пілотны аб’ект праекта “Энергаэфектыўнасць у школах”, што Еўразвяз і Праграма Развіцця ААН рэалізуюць у Беларусі, – узнагарода за плённую працу педагогаў у навучанні беражлівасці.