У Гродне прайшоў другi этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе

У Гродне 28-29 мая прайшоў другі этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе, прысвечаны памяці майстра спорту і суддзі вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Надзеі Бялько. Прыняць удзел прыехалі спартсмены з усёй Беларусі, агульная колькасць зарэгістраваных склала больш за 60 чалавек.

Дзевяць спосабаў палепшыць якасць жыцця сталых гарадзенцаў (інфаграфіка)

У Беларусі неабходна прыняць Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецця. Такая прапанова ўтрымліваецца ў рэзалюцыі міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла нядаўна ў Гродне. “Твой стыль” прааналізаваў дакумент і вылучыў прапановы, якія можна ўвасобіць у жыццё ў Гродне хутка і без вялікіх выдаткаў.

Ратавальнікі дапамаглі дашкольніку і яго бацьку выбрацца з 8-метровага калодзежа

|

Званок ад неабходнасці ратаваць дзіця, што правалілася ў адкрыты каналізацыйны калодзеж глыбінёй каля 8-мі метраў, паступіў у службу “101” ад дзяжурнага лекара хуткай дапамогі 29 мая каля 17 гадзін, паведамляе Гродзенскае Упраўленне МНС. Да месца здарэння скіраваліся два разлікі ратавальнікаў. 

У гарадзенскіх школах праходзяць апошнія званкі

30 і 31 мая ва ўсіх школах Гродна праходзяць апошнія званкі. Для многіх школьнікаў гэта ўрачыстыя дні – яны сканчаюць школу і іх чакае дарослае жыццё.

Пабачыць “Вочы” на ўласныя вочы. Гурт Юрыя Дубовіка сыграў у Цэнтры культуры Гродна

Знайсці новае ў старым удалося Юрыю Дубовіку двойчы ў адным праекце. Найперш – з вядомых у Гродне музыкаў, што граюць у розных калектывах, сабраць новы гурт. А яшчэ – нанова адкрыць для сябе гучанне беларускага слова і музыкі. На канцэрце ў гарадскім доме культуры гурт “Вочы” зайграў для гарадзенцаў свой дэбютны альбом “…Усё бачаць”.

Гарадзенскія “мазгабойцы” правялі турнір па валейболе

Больш за сто ўдзельнікаў інтэлектуальнай гульні “Мозгобойня” ў нядзелю, 29 мая, сабраліся ў лесапарку Ласосна каб у сяброўскай атмасферы выявіць лепшую каманду. Вось толькі не як заўсёды, адказваючы на пытанні, а гуляючы ў валейбол.

Моцная плынь Нёмана стала прычынай гібелі двух чалавек у Гродне

|

Два чалавекі патанулі на Нёмане ў Гродне за мінулыя выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе.

Атрад хуткага рэагавання Чырвонага крыжа паказаў гарадзенцам свой унікальны пазадарожнік

У Пышках упершыню прайшла акцыя “Бяспека побач”, арганізаваная атрадам хуткага рэагавання Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага крыжа. Напярэдадні міжнароднага Дня абароны дзяцей, 28 мая, чальцы атрада ўпершыню выйшлі ў горад у поўным складзе, распавялі пра сваю дзейнасць і паказалі, з чым і як яны працуюць.

Ад чаго трэба абараніць дзяцей і як гэта зрабіць? Дарослыя пытанні ў дзень дзіцячага свята

Імпрэзы, прымеркаваныя да дня абароны дзяцей, у Гродне распачаліся 29 мая – са свята, што падрыхтаваў Тэатр лялек. Пакуль дзяці бавіліся з піратамі, рыхтавалі да марскога падарожжа папяровыя караблікі і глядзелі спектакль, “Твой стыль” пацікавіўся ў дарослых: ад чаго сёння трэба абараніць дзяцей і як гэта зрабіць найлепшым чынам?

Прывітанне ад лета: надвор’е у Гродне на тыдзень

|

Апошнія дні вясны будуць па-летняму цёплыя, а вось у канцы тыдня крышку пахаладае.