Гарадзенскіх бамжоў адправілі ў “адпачынак”. Цяпер яны начуюць у кустах на Савецкай плошчы

Ужо некалькі дзён на Савецкай плошчы ў густым кустоўі праводзяць людзі, якія яшчэ нядаўна жылі ў доме начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства. Бяздомныя пенсіянеры распавядаюць, што ў доме, дзе яны правялі зіму, іх адправілі ў “акадэмічны адпачынак”, бо на двары добрае надвор’е.

Як нараджаецца “Спадар”. “Гроднахлебпрам” раскрывае сакрэты самага папулярнага ў горадзе хлеба

“Сярэднестатыстычны гарадзенец спажывае ў дзень каля 200 грамаў хлеба”, – распавёў “Твайму стылю” генеральны дырэктар ААТ “Гроднахлебпрам”  Анатоль Пашкевіч. Найбольшай папулярнасцю ў гаражан карыстаецца подавы хлеб “Спадар”. Менавіта ён, паводле завадской статыстыкі, складае каля 70% спажывання хлеба гарадзенскай выпечкі. Каб даведацца, які шлях праходзяць паасобныя складнікі, пакуль ператворацца ў румяныя боханы, мы наведаліся ў цэх №2 прадпрыемства.

Герой без фота. Госць другой тэатральнай гасцёўні распавёў пра сябе і тое, што ён робіць у Гродне

“Я не фатагенічны, здымаць не трэба”, – з усмешкай адмовіўся ад фота Міхаіл Лашыцкі, рэжысёр з Мінска, што зараз працуе з трупай абласнога тэатра драмы. Менавіта ён стане госцем другой тэатральнай гасцёўні, што адбудзецца 12 мая ў Тэатры лялек. На сустрэчы акрамя запрошанага госця гарадзенцаў чакаюць адразу тры спектаклі. Пасля прагляду Міхаіл прапануе гледачам “пагаварыць пра жыццё і тое, што адбывалася на сцэне”. Напярэдадні імпрэзы рэжысёр расказаў пра сябе і сваю творчасць.

У доўгія выходныя ў цэнтры Гродна знеслі дом пачатку ХХ стагоддзя

Былы габрэйскі квартал у Гродне страціў яшчэ адзін будынак. У канцы мінулага тыдня на вуліцы Працоўнай будаўнікі знеслі пабудову пачатку XX стагоддзя.

Паляванне на “Рысяў” не атрымалася: “Варвараў” падвяла дысцыпліна

Матч другога тура Усходняй Лігі Амерыканскага Футбола прайшоў у Віцебску 8 мая. Віцебскія “Рысі” прымалі ў сябе дома гарадзенскіх “Варвараў”. Для прыезджай каманды гульня склалася не лепшым чынам. На поўнач Беларусі гарадзенцы адправіліся ў меншасці, з-за гэтага i саступілi суперніку.

Немцы, партызаны і “наши победили” – гарадзенцы выказваюцца пра Дзень Перамогі

У час урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне перамогі, карэспандэнтка “Твайго стылю” прайшлася па парку Жылібера ў Гродне, каб задаць мінакам некалькі простых пытанняў: перамогу ў якой вайне святкуюць 9 мая і ці ёсць нешта асабістае, што звязвае людзей з мінулымі падзеямі. Адказы можна пабачыць ў відэа.

Фотарэпартаж: салют Перамогі ў небе над Гродна

Завяршэннем святочнай праграмы Дня Перамогі ў Гродне стаў святочны салют. А дзясятай вечара пад залпы гармат неба над горадам расквітнела каляровымі зоркамі. Як выглядаў салют Перамогі і начны горад пасля можна пабачыць у нашым фотарэпартажы.

Пярэселка, Шанхай і Палестына: у Гродне стварылі карту “народнага” раянавання горада пасляваенных гадоў

|

Гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Яўген Махнач падрыхтавалі карту Гродна з указаннем аб’ектаў, якіх часцей за ўсё не пабачыш на афіцыйных картах. Гэта месцы “тусовак” моладзі 1960-70-х гг., а таксама неафіцыйныя раёны, на якія дзяліўся Гродна 1960-70-х гг.

“Гродна-93” яшчэ рана цягацца з “Цмокамі”. Гарадзенцы прайгралі другі матч фіналу

Другі фінальны паядынак паміж “Гродна-93” і “Цмокамі” завяршыўся на карысць мінчан. Па дзвюх праведзеных у Гродне гульнях бачна, што падапечныя Андрэя Васiлеўкі не разлічваюць на перамогу і гатовыя застацца са срэбранымі медалямі.

На Гагарына BMW уехаў у аўтобус, пацярпела пасажырка грамадскага транспарту

Увечары, 9 мая, на вуліцы Гагарына аўтамабіль BMW, які выязджаў са двара, урэзаўся ў аўтобус на прыпынку. У выніку сутыкнення пацярпела пасажырка грамадскага транспарту.