На Гагарына BMW уехаў у аўтобус, пацярпела пасажырка грамадскага транспарту

Сведкі здарэння распавядаюць, што легкавы аўтамабіль, за рулём якога была жанчына, выязджаў на дарогу са двара ў момант, калі нехта яго рэзка падрэзаў. Не справіўшыся з кіраваннем, жанчына ўехала ў аўтобус, які ў той момант знаходзіўся на прыпынку.

 

Адну пасажырку аўтобуса – пенсіянерка – забрала хутка дапамога. Кіроўца аўтамабіля сама не пацярпела, але яе транспарт, імаверна, не падлягае аднаўленню.

 

На будынку кавярні “Рандэву”, што побач з месцам здарэння, ёсць камеры відэаназірання. Магчыма, іх запісы выкарыстаюць супрацоўнікі ДАІ, каб разабрацца ў сітуацыі.

 

align=”” width=”725″ height=”498″ >

 

Фота аўтара і autogrodno.by