У Гродне прайшла першая сустрэча піўных калекцыянераў

Першы збор калекцыянераў піўной атрыбутыкі прайшоў у Гродне ў чацвер 19 мая ў Loft House Cafe. У сяброўскай атмасферы больш за дзесятак аматараў калекцыянавання размаўлялі, мяняліся і слухалі невялікую лекцыю на тэму піва.

Ізраіль – месца, куды хочацца вяртацца. Як выбраць тур, транспарт і калі слухаць папугая

Ізраіль – краіна, якая абавязкова павінна трапіць у ваш спіс падарожжаў. І не толькі таму, што гэта – Святая Зямля, або краіна, дзе згодна Бібліі павінны жыць іўдзеі. Гэта тое месца, дзе толькі дзякуючы карпатлівай працы і намаганням людзей, з пустыні за 50 год вырасла зялёная краіна. Гарадзенка Ольчык Астроўская дзеліцца ўражаннямі ад 10 дзён у Ізраілі.

Андрэй Чухлей пакінуў “Нёман”

З 20 мая, па ўзаемнай згодзе абодвух бакоў, было прынята рашэнне спыніць супрацоўніцтва ФК “Нёман” і паўабаронцы Андрэя Чухлея.

Каля 20 тысяч кніг у бібліятэках Гродна спісваюць штогод: куды далей трапляюць непатрэбныя выданні?

Гродзенскі Зялёны партал завітаў у бібліятэку распытаць, наколькі сёння папулярныя папяровыя кнігі, ці шмат набываецца новых і куды трапляюць старыя выданні. Ці папулярныя тут фрымаркеты і буккросінгі? Пра гэта карэспандэнтка паразмаўляла з бібліятэкаркай дзіцячага аддзела Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі Ганнай Сцяпанчанка.

“Паўсюль жывуць людзі і ўсе яны – гарадзенцы”. Алесь Госцеў прэзентуе другую кнігу з серыі “Факел истины”

“Я учора сніў сваё падарожжа на Сатурн, раней на Месяц, ці яшчэ куды. Паўсюль на гэтых планетах жывуць людзі. І ўсе яны – выключна беларусы”. Гэтыя развагі “беларускага Цыялкоўскага”, Язэпа Драздовіча, узгадаў у размове пра новую кнігу Алесь Госцеў, аўтар манаграфіі “Вядомыя ўраджэнцы Гродзенскай вобласці”, другой кнігі з серыі пра знакамітых гарадзенцаў.

Праз 75 гадоў: гарадзенскія пашукавікі перадалі сваякам парэшткі чырвонаармейца з Растоўскай вобласці

Праз 75 гадоў салдат, які пайшоў на фронт у 1941 годзе, вяртаецца на Радзіму. У родным сяле Пясчанакопскае яго памяталі, але не ведалі, дзе ён загінуў. Афіцыйна чырвонаармеец Аляксандр Кузьмінаў, закліканы на фронт з Растоўскай вобласці, лічыўся зніклым без вестак. Пры правядзенні пошукавых работ на Фолюшы ў Гродне ўдалося знайсці парэшткі савецкіх салдат, адным з якіх і апынуўся той самы Кузьмінаў.

У Гродзенскім раёне 10-гадовы хлопчык пацярпеў ад выбуху буйнакалібернага патрона

|

Выбух, што здарыўся пасля таго, як хлопчык ударыў буйнакаліберным патронам па сцяне, пашкодзіў правую руку малога і адарваў адзін палец. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Мімішныя абдымашкі: як гарадзенцы фоткаюцца з жывёламі ў Instagram

У сённяшняй Instagram-падборцы на фотках не толькі гарадзенцы, а значна больш: гарадзенцы ў мілым таварыстве жывёлак. Увага: не толькі коцікаў!

Слоўнік “Наш дом / Our Home” – у фінале Рэспубліканскага конкурса праектаў Social Weekend

|

У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: каля 1300-1400 слоўнікавых адзінак, звыш 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў для дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту – два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства яскравых малюнкаў.

Як Карпюк знайшоў у Яраслаўлі куфар з рэчамі Багдановічаў – інтэрв’ю з Данутай Бічэль да 30-годдзя музея ў Гродне

|

Трыццаць гадоў таму ў Гродне расчыніў дзверы музей Максіма Багдановіча. За гэты час ён стаў прыкметным культурным цэнтрам. Пра тое, як ствараўся музей і збіралася ягоная экспазіцыя, Свабода гутарыць са стваральніцай і першай дырэктаркай, паэткай Данутай Бічэль.