“Самакат у горадзе нават лепей за ровар”. Гарадзенец знайшоў для сябе самы зручны від транспарту

Самакаты ва ўсім свеце карыстаюцца попытам у малых і вялікіх. Гэта лёгкі, зручны і экалагічны транспарт. Менавіта яму аддае перавагу гарадзенец Улад. Зацікавіўся самакатам ён зусім выпадкова.

Фільмы пятага фестывалю Cinema Perpetuum Mobile пакажуць у Гродне

|

У цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” (вул. Вялікая Траецкая, 31) цягам трох дзён будуць паказваць тры праграмы кароткаметражнага кіно: беларускую, дзэн/трэш і дзіцячую.

На вуліцах Гродна ў 70-ы раз прайшла традыцыйная гарадская эстафета

На працягу 70 гадоў у Гродне праходзіць штогадовая лёгкаатлетычная эстафета. Сёлета ўпершыню за доўгі час спартоваму мерапрыемству спрыяла і добрае надвор’е. Каля 700 удзельнікаў выйшлі 5 мая на старт, каб пераадолець 14 этапаў размешчаных на вуліцах горада.

Бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале можа пачаць працаваць у гэтым годзе

Бязвізавы рэжым для турыстаў на Аўгустоўскім канале плануецца ўвесці да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміў сёння ў Брэсце, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

Актывіста з Бярозаўкі аштрафавалі за экалагічны пратэст

|

У Лідзе 4 мая на 20 базавых велічынь (4,2 млн рублёў) быў асуджаны актывіст з Бярозаўкі Вітальд Ашурак, які зладзіў несанкцыянаваны пікет супраць пагаршэння экалагічнай сітуацыі ў сваім гарадку, піша svaboda.org.

Я і мая машына. Як гарадзенцы фоткаюцца ў Instagram з аўто (сваімі і не толькі)

Фоткацца з машынай – трэнд, які не мінае з гадамі. Сэлфі ў сваіх аўто, самаходы са шлюбных выставак, старыя самаходы – усё гэта знойдзем у інстаграмах гарадзенцаў. Глядзіце і вучыцеся, як правільна фоткацца з машынай.

Відэаролік да 9 мая: гарадзенцы чатырох пакаленняў чытаюць “Балладу о матери”

|

Напярэдадні Дня Перамогі гарадзенцы разам з ветэранамі прачыталі верш Андрэя Дзяменц’ева “Баллада о матери”. Відэа з запісам з’явілася ў інтэрнэце. Такім чынам яго стваральнікі хочуць аддзячыць ветэранам

На БелАЭС назвалі чуткі пра абрушэнне бетоннай канструкцыі “поўнай лухтой”

|

Паводле інфармацыі тэлеканала “Белсат”, працоўны з атамнай станцыі паведаміў пра абвал бетоннай канструкцыі. Паводле яго слоў, гэта адбылося ў сярэдзіне красавіка, “на пляцоўцы паміж двума рэактарамі”. Прадстаўнікі БелАЭС называюць паведамленне “поўнай лухтой”, піша TUT.BY.

Менш за ўсё дармаедаў “здалося” падатковай у Гродзенскай вобласці

Са жніўня 2015 года ў падатковую прыйшло 2128 беларусаў, якія самі прызналіся, што не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічалі ў іх менш чым 183 дні ў год. Ім налічылі 5,2 млрд рублёў “падатку на дармаедства”, паведамілі TUT.BY у Міністэрстве па падатках і зборах.

Цёплая вясна: гарадзенцы скідаюць лішнюю вопратку, каб пагрэцца на сонцы, а дзеці адкрываюць сезон купання ў фантанах

З надыходам доўгачаканага цёплага надвор’я гарадзенцы пачынаюць распранацца. Але робяць гэта з асцярогай, бо сіноптыкі абяцаюць цягам усяго месяца кароткачасовыя дажджы, а месцамі навальніцы.