У знакамітай Сынкавіцкай царкве злодзеі скралі ўпрыгожанні з іконы

|

Ювелірныя вырабы, ахвяраваныя вернікамі, скралі з царквы ў Сынкавічах Зельвенскага раёна ўначы 4 мая. Злодзеі ў масках, вырваўшы аконны краты і адключыўшы ад электрычнасці сігналізацыю, трапілі ў царкву і разбілі шкло на іконе Божай Маці “Усецарыца”, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Трыбуны стадыёна “Нёман” запоўнілі студэнты: тут прайшоў фінал марафону “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”

Гродзенскі стадыён “Нёман” даўно не збіраў такога мноства гледачоў. 4 мая тут прайшлі заключныя мерапрыемствы маштабнага грамадска-патрыятычнага марафону “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”.

Выратавальнікі ля Гродна выцягнулі пенсіянера з глыбокага катлавану

|

59-гадовы мужчына займаўся гаспадарчымі справамі на дачным участку ў вёсцы Тарусічы Гродзенскага раёна. Знаходзячыся на даху металічнага гаража, ён па неасцярожнасці зваліўся ў катлаван глыбінёй тры метры. Здарэнне адбылося 3 мая ў абедзенны час, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Вялікая копія знакамітай гарадзенскай ладдзі з’явіцца ў горадзе да Фестывалю нацыянальных культур

|

Да XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне можа з’явіцца яшчэ адна брэндавая каменная скульптура. Яе стварае Уладзімір Панцялееў на пляцоўцы ТАА “Будоўля” ў вёсцы Пушкары. Гэта будзе копія вядомага артэфакту, які захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Усталююць ладдзю на правым беразе Нёмана, у раёне Старога моста, піша grodnonews.by.

На Астравецкай АЭС абрынуліся стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання

|

Як стала вядома belsat.eu ад рабочага адной з пінскіх арганізацыяў, што бярэ ўдзел у будаўніцтве электрастанцыі, здарэнне мела месца ў сярэдзіне красавіка.

Віцебск едзе ў Гродна. У Доме46 пакажуць фільм-пераможцу Bulbamovie-2015 (а яшчэ будуць канцэрт, выстава і не толькі)

|

На вялікім свяце, якое 7-8 мая адбудзецца ў ДОМе46 (вул. Лелявеля, 46), наведвальнікаў чакаюць канцэрт, выстава, піжамная вечарына, эксклюзіўныя майстар-класы ад сапраўдных прафесіяналаў з Віцебска і многае іншае.

Ад олдскула да вышыванкі. Якія тату робяць гарадзенскія майстры і хто карыстаецца іх паслугамі

Ці ёсць сёння ў Гродне мода на тату? Што такое татуіроўка – канвеерны штамп, бессэнсоўны малюнак ці нешта арыгінальнае, напоўненае сэнсам? У які момант пачынаецца супрацоўніцтва кліента з майстрам? Гарадзенскія майстры татуіроўкі расказалі “Твайму стылю” пра актуальныя плыні ў тату-культуры, сваю ролю ў стварэнні якаснай татуіроўкі ды што рабіць і ведаць, каб не пашкадаваць у будучыні.

Фотафакт: Як жанчыны з Зелянбуда цягнуць на вяршыню Кургана Славы дзёрн

|

Дзмітрый прыехаў у Гродна да сябра Алега. Той паказаў госцю Курган Славы. Дзмітрый настолькі здзівіўся таму, што пабачыў, што адразу напісаў у рэдакцыю “Твайго стылю”. Яго ўразілі супрацоўніцы Зелянбуда, якія з дапамогай вяроўкі цягнуць на вяршыню дзёрн.

Мікалай Статкевіч прыехаў заклікаць гарадзенцаў на Кангрэс нацыянальных сіл

Экс-кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах-2010 і палітвязень Мікола Статкевіч упершыню за пяць гадоў наведаў Гродна. На сустрэчы з гарадзенцамі, якіх сабралася каля сотні, палітык распавёў аб мэтах планаванага кангрэса.

Ветэраны разам з гарадзенцамі чыталі Алексіевіч і Быкава

У двары Новага замка 3 мая прайшло штогадовае мерапрыемства “Чытаем разам”. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны разам са студэнтамi, школьнiкамi, чыноўнiкамi i прадстаўнiкамi бiзнесу чыталi творы беларускiх пiсьменнiкаў на тэму вайны.