Трыбуны стадыёна “Нёман” запоўнілі студэнты: тут прайшоў фінал марафону “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”
Другі год запар марафон праводзіць універсітэт імя Янкі Купалы. На мерапрыемства збіраецца шмат чалавек: сёлета іх было каля 5000.
На фінальныя выступы на стадыёне патрапілі студэнты, навучэнцы каледжаў і школьнікі, якія цягам двух месяцаў змагаліся ў культурных, спартыўных, творчых і інтэлектуальных турнірах.
У выніку першае месца ўзялі студэнты ўніверсітэта – прадстаўнікі педагагічнага факультэта, другое – каманда школ Кастрычніцкага раёна. Трэцяе падзялілі факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ды факультэт мастацтваў і дызайну. Галоўным прызам для пераможцаў стане паездка па памятных мясцінах Беларусі.